Рыбка, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 09:10
- Адноўлена 11.03.2022 09:10
Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Рыбка» была ўстаноўлена ў вусці р. Віцьба, побач з месцам упадзення яе ў Заходнюю Дзвіну на вуліцы Талстога. Аўтар кампазіцыі – скульптар Іван Казак. Скульптура выраблена з кампазітнага матэрыялу ў бронзавым колеры. Яе вышыня больш за 1,5 м. Скульптурная кампазіцыя прадстаўляе сабой выяву рыбкі, якая быццам бы вынырвае з хваляў. У роце яна трымае ключ з надпісам «Віцебск» і выявай герба горада.
Скульптура, магчыма, сімвалізуе тое, што адным з традыцыйных промыслаў гараджан была лоўля рыбы, а месца, дзе яе ўсталявалі (паводле легенды побач з гэтым месцам быў закладзены старажытны Віцебск), суадносіцца з ключом ад горада. Скульптура таксама можа быць прысвечана такой падзеі, як наведванне горада ў XIX ст. (праязджаў праз Віцебск і спыняўся тут) вялікім рускім паэтам А. С. Пушкінам, аўтарам казкі пра залатую рыбку.
ЛІТАРАТУРА
1. Голесник, С. Здесь живёт Хоттабыч / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 29 июня. – С. XIII. – (Прилож.: Союз. Беларусь. Россия).
2. Крупица, Н. Кто исполняет желания? Хоттабыч да рыбка! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 24 июня. – С. 2.
3. Скульптура «Золотая рыбка» // Про Витебск : информационно-справочный каталог / гл. ред. И. Н. Макаренко ; отв. за вып. О. С. Ходырева. – [Минск, 2021]. – Вып. 7. – С. 24.
4. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 7.