Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сан Крыспіна, скульптурная дэкаратыўная кампазіцыя. Віцебск, г.

Бронзавая скульптура каталіцкага святога Крыспіна – апекуна ўсіх шаўцоў і гарбароў – устаноўлена на пешаходнай вуліцы Талстога па ініцыятыве гарадскога абутковага прадпрыемства «Марка» (уладальнік М. Мартынаў). Сан Крыспіна не віцяблянін і нават не беларус. Шавец жыў ва Францыі каля 1000 гадоў таму. Пасля пакутніцкай смерці яго прылічылі да ліку святых. Скульптура была адліта таксама не ў Беларусі, за мяжой. Бронзавы шавец – стыльны элемент вулічнага дызайну, які арганічна ўпісаўся ў гарадскі пейзаж, ствараючы адзіны цэльны вобраз работнікаў абутковай прамысловасці. Урачыстае адкрыццё скульптуры адбылося 18 чэрвеня 2011 года.

Сярод гараджан існуе павер'е, што скульптура Сан Крыспіна засцерагае ад няшчасцяў не толькі работнікаў абутковых прадпрыемстваў, але і прадаўцоў абутку і розных вырабаў са скуры. Калі дакрануцца да Сан Крыспіна, то ён абавязкова прынясе ўдачу.

 

Скульптурная дэкаратыўная кампазіцыя «Сан Крыспіна», г. Віцебск. Фота з сайта https://ic.pics.livejournal.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Любочка, С. На языке скульптур / С. Любочка // Твой город (Витебск). – 2014. – 8 янв. – С. 5.

2. Скульптура «Сан Криспино» // Про Витебск : информационно-справочный каталог / гл. ред. И. Н. Макаренко ; отв. за вып. О. С. Ходырева. – [Минск, 2021]. – Вып. 7. – С. 19.

3. Чаплева, Е. Добрый сапожник / Е. Чаплева // Витебский проспект. – 2011. – 23 июня. – С. 2.