Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Стары Хатабыч, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.

Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Стары Хатабыч» знаходзіцца на вуліцы Пушкіна каля будынка Беларускага тэатра «Лялька». Яе ўсталявалі ў 2017 годзе. Легендарны джын, стары Хатабыч – герой кнігі савецкага пісьменніка Лазара Лагіна (саўпраднае прозвішча Гінзбург), які нарадзіўся ў Віцебску ў 1903 годзе. У 1938 годзе ён напісаў знакамітую аповесць-казку «Стары Хатабыч», якая стала любімай кнігай многіх пакаленняў дзяцей. Скульптура ўяўляе сабой казачнага джына на дыване-самалёце. Каля яго ног стаіць медны збан, той самы збан, які выконвае запаветныя жаданні. У далонях джын трымае чалавека з вярблюдам (сцэна ў цырку з вядомага дзіцячага фільма, экранізацыі аповесці-казкі Л. Лагіна). Бронзавую кампазіцыю, вышыня якой 1,8 м, стварыў скульптар Сяргей Сотнікаў.

 

Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Стары Хатабыч», г. Віцебск. Фота з сайта https://www.google.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арсеньева, С. Пять необычных скульптур Беларуси / С. Арсеньева // Народная газета. – 2021. – 5 нояб. – С. 16. – (Прил.: Союзное вече).

2. Голесник, С. Здесь живёт Хоттабыч / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 29 июня. – С. XIII. – (Прилож.: Союз. Беларусь. Россия).

3. Крупица, Н. Кто исполняет желания? Хоттабыч да рыбка! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 24 июня. – С. 2.

4. Скульптура «Старик Хоттабыч» // Про Витебск : информационно-справочный каталог / гл. ред. И. Н. Макаренко ; отв. за вып. О. С. Ходырева. – [Минск, 2021]. – Вып. 7. – С. 76.

5. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 7.