Сустрэча, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 09:34
- Адноўлена 11.03.2022 09:34
Бронзавая скульптура «Сустрэча» ўстаноўлена на першай платформе станцыі Віцебск у 2011 годзе. Ідэя стварыць скульптурную кампазіцыю належыць Сяргею Яўгенавічу Пахолкіну, былому начальніку Віцебскага аддзялення БЧ, а рэалізавалі яе ў жыццё скульптары А. Н. Тарасян, А. М. Гвоздзікаў.
Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой пару – дама з кветкай у руцэ і мужчына ў цыліндры, які абапіраецца на парасон. Апранутыя па модзе стогадовай даўніны элегантная дама і мужчына ў гадах чакаюць гасцей, нецярпліва пазіраючы на кішэнны гадзіннік. Скульптура вельмі арганічна ўпісалася ў архітэктурны ансамбль вакзала.
ЛІТАРАТУРА
1. Монументально-декоративная скульптура «Встреча» (2011 г., скульпторы А. Н. Торосян, А. Н. Гвоздиков) / фото Д. Осипова // Витебск [Изоматериал] : набор открыток. – Витебск : Витебская областная типография, 2019. – 1 обложка (18 отд. л.).
2. Любочка, С. На языке скульптур / С. Любочка // Твой город (Витебск). – 2014. – 8 янв. – С. 5.
3. Петрова, Н. Они встречают каждого / Н. Петрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 4 авг. – С. 2.
4. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 24 сак. – С. 5.