Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Орша

Турызм іграе важную ролю ў вырашэнні сацыяльных праблем, аказвае станоўчы ўплыў на захаванне і развіццё культурных каштоўнасцяў, вядзе да гармоніі адносін паміж людзьмі.

Для развіцця гэтай галіны на Аршаншчыне ёсць усе неабходныя ўмовы: выгаднае геаграфічнае становішча, унікальная прырода, гасціннае насельніцтва, багатая гісторыя. Для аматараў гісторыі захаваліся старадаўнія царквы, храмы, помнікі, руіны замкаў. Зарэгістраваны і аказваюць паслугі аграэкасядзібы. Яны складаюць турыстычную базу для адпачынку ў беларускай вёсцы. Сядзібы прымаюць гасцей не толькі з нашай рэспублікі, але і з-за мяжы. Найбольш вядомыя з іх наступныя: «Сябры і К», «Міхаліна», «Млыны Войшы», «Таполі», «Пуцяціна», «Шагіра», «Кабылякі», «Верасы».

У г. Орша і Аршанскім раёне распрацаваны экскурсійна-пазнавальныя турыстычныя маршруты, напрыклад: «Орша – горад манастыроў і цэркваў», «Орша – горад вайсковай славы», «Орша гістарычная», «Памятныя месцы Аршаншчыны», «Шляхамi знакамітых продкаў », «Подых беларускага лесу» і іншыя.

У горадзе і раёне функцыянуюць: гасцінічныя комплексы, аб'екты прыдарожнага сэрвісу, зоны адпачынку, база адпачынку «Дзевіна», турыстычная база «Орша», паляўнічы комплекс ДЛГУ «Аршанскі вопытны лясгас», дзіцячы лагер «Лянок».

 

СПАСЫЛКІ

Официальный сайт Оршанского районного исполнительного комитета. Спорт и туризм http://orsha.vitebsk-region.gov.by/ru/sport/