Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі лясгас, ДЛГУ. Віцебскі раён

 

Сучасная назва ДЛГУ «Віцебскі лясгас» (2008)
Былая назва ДЛГП «Віцебскі лясгас» (1996)
Витебский лесхоз (1936)
Тып дзяржаўная вытворчая лесагаспадарчая установа
Дата заснавання 1936
Месца знаходжання  Віцебская вобл., Віцебскі р-н
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт http://vitebskles.partnerinfo.by

 

Віцебскі лясгас арганізаваны ў 1936 годзе. Размешчаны на тэрыторыі Віцебскага, Лёзненскага, Сенненскага, Гарадоцкага і Бешанковіцкага адміністратыўных раёнаў. Агульная плошча лясоў Віцебскага лясгаса па дадзеных Дзяржаўнага ўліку лясоў за 2012 г складае 74984 га.

Лясы размешчаны вакол важнага прамыловага горада і абласнога цэнтра – г. Віцебска. Лясныя масівы раўнамерна раскіданы на тэрыторыі раёна. На найбольш бедных глебах асноўнай пародай з'яўляецца сасна. Акрамя таго, глебава-кліматычныя ўмовы раёна найбольш спрыяльныя для росту асіны, бярозы, альхі чорнай.

Віцебскі лясгас налічвае 10 лясніцтваў, 22 майстарскіх участка, 2 дрэваапрацоўчых цэха, 4 лесагадавальніка. Лясгас выпускае наступную прадукцыю: піламатэрыялы неабразныя, піламатэрыялы абразныя, шпалы, загатоўкі пілаваныя, тару, штыкетнік, шчэпку тэхналагічную. Частка прадукцыі экспартуецца.

 

ДЛГУ «Віцебскі лясгас». Лесагадавальнік. Фоатаздымак з сайта http://www.pridvinje.byДЛГУ «Віцебскі лясгас». Конкурс прафесійнага майстэрства «Лесаруб-2016». Фоатаздымак з сайта http://www.vitebsk-region.gov.byДЛГУ «Віцебскі лясгас». Валанцёры рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2017». Фоатаздымак з сайта http://vitebsk.greenbelarus.info

 

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский лесхоз // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 214.

2. Віцебскі лясгас // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 243.

3. ГЛХУ «Витебский лесхоз». – Мінск : Редакция журнала «Лесное и охотничье хозяйство», 2006. – 8 с.

4. ГЛХУ «Витебский лесхоз» : [буклет]. – Витебск : Витебская областная типография, 2014. – 8 с.

5. Диканова, Т. Лесной сервис у дороги / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 19 ліп. – С. 4.

Об обустройстве предприятием «Витебский лесхоз» зон отдыха в районе.

6. Диканова, Т. Хранители будущего / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). –2016. – 17 верас. – С. 1, 4.

О питомнике ДЛГУ «Віцебскі лясгас».

7. Ляшук, С. Лес начинается с питомника / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 12 апр. – С. 8.

О питомнике Витебского лесхоза.

8. Шиенок, В. С заботой о «зеленой ниве» / В. Шиенок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 20 сент. – С. 1, 3.

О работе коллектива государственного лесохозяйственного учреждения «Витебский лесхоз».