Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Суражскі лясгас, ДЛГУ. Віцебскі раён

 

Сучасная назва ДЛГУ «Суражскі лясгас» (2008)
Былая назва ДЛГП «Суражскі лясгас» 
Тып дзяржаўная вытворчая лесагаспадарчая установа
Дата заснавання 1936
Месца знаходжання  Віцебская вобл., Віцебскі р-н, г. п. Сураж, вул. Шмырова 4
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт leshoz.surazh.by/

 

Суражскі лясгас арганізаваны ў 1936 годзе, размешчаны на тэрыторыі Віцебскага і часткова Гарадоцкага раёнаў. Уключае ў сябе 7 лясніцтваў: Астраўское, Брыгітпольскае, Запольскае, Курынскае, Суражскае, Тарасенкаўскае, Шчалбоўскае, а таксама дрэваапрацоўчы цэх, цэх для перапрацоўкі паліўных брыкетаў, рамонтна-механічныя майстэрні, гаражы для аўтамашын.

Агульная плошча лясгаса 84149 га, у тым ліку пад лесам 78176 га. Асноўныя лясы: хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорна-альховыя, асінавыя. Штогадова ў лясгасе высаджваецца каля 150 га новых культур.

Лясгас вырабляе піламатэрыялы (дошка абразная і неабразная), паддоны, зрубы дамоў, рыхтуе дзелавую драўніну, дровы. Піламатэрыялы і дзелавая драўніна пастаўляюцца на экспарт.

За апошнія тры гады былі пабудаваны такія аб'екты як Курынскае лясніцтва, дом паляўнічага; у тры разы павялічана загатоўка і пастаўка на экспарт, адноўлены цэх дрэваапрацоўкі, парк машын.

3 1961 па 1986 год дырэктарам гэтага лясгаса працаваў заслужаны лесавод БССР, ветэран вайны і працы Пётр Нічыпаравіч Грамыка.

 

ДЛГУ «Суражскі лясгас». Пасадка саджанцаў ў лесагадавальніку. Фоатаздымак з сайта http://leshoz.surazh.by/ДЛГУ «Суражскі лясгас». Акцыя «Тыдзень лесу». Пасадка саджанцаў разам са школьнікамі. Фоатаздымак з сайта http://leshoz.surazh.by/ДЛГУ «Суражскі лясгас». Пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства «Лесаруб-2017». Фоатаздымак з сайта http://leshoz.surazh.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Здесь нет неисхоженных троп / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 14 сент. – С. 1, 3.

2. Гавриленко, Ю. Хвала рукам, что лес сажают / Ю. Гавриленко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 27 верас. – С. 1–2.

3. Гавриленко, Ю. Хозяин щелбовских лесов / Ю. Гавриленко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 5 лістап. – С. 1.

О лесничем ГЛХУ «Суражский лесхоз» Витебского района Феликсе Брониславовиче Раевском.

4. Мурашкина, В. Помнят знатного лесовода / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 24 окт. – С. 5.

5. Серебрякова, Т. Сохранять и приумножать / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2016. – 14 июля. – С. 3.

О 80-летии Суражского лесхоза Витебского района и его лучших работниках.


СПАСЫЛКІ

arrow ГЛХУ «Суражский лесхоз» Витебского района к 80-летнему юбилею пришел с высокими производственными показателями

arrow Коллектив ГЛХУ «Суражский лесхоз» Витебского района основательно изучил Лесной кодекс в новой редакции