Полацклес, ААТ. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2017 07:47
Сучасная назва |
ААТ «Полацклес», (філіял ААТ «Мастоўдрэў») |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1930 |
Месца знаходжання |
Віцебская вобл., Полацкі р-н, г. Полацк |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Гісторыя прадпрыемства бярэ пачатак з кастрычніка 1930 года, калі быў створаны Полацкі леспрамгас Міністэрства лясной прамысловасці БССР. Змяняліся назвы, але нязменнай заставалася шматпрофільная лесанарыхтоўчая дзейнасць прадпрыемства.
На прадпрыемстве прайшло пераўзбраенне асноўнай вытворчасці, прымяняюцца новыя тэхналогіі. Працуюць лініі па
вытворчасці піламатэрыялаў для вырабу тары, наладжана вытворчасць шпалаў. Працуе аўтамат па збіванні паддонаў.
Арганізавана вытворчасць зрубаў з ацаліндрованых бярвенняў.
Створана вытворчасць малых архітэктурных форм з ацаліндрованых бярвенняў. Вядзецца нарыхтоўка жывіцы сасновай.
Па індывідуальных заказах вырабляецца мэбля.
Больш за палову прадукцыі рэалізуецца прадпрыемствам канцэрна «Беллясбумпрам» Рэспублікі Беларусь. Каля 30 % прадукцыі экспартуецца ў краіны Еўрасаюза і Расійскую Федэрацыю.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермакович, О. И. Почему бы не выйти за рамки своих возможностей? / О. И. Ермакович // Белорусская лесная газета. – 2000. – 20 янв. – С. 3.
2. Открытое акционерное общество «Полоцклес»] // Народная газета. – 2009. – 25 крас. – С. 3.
3. Павлючков, В. В. «Полоцклес» / В. В. Павлючков // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск: БелЭнімя П.Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 177.
4. «Полоцклес»// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 348.