Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкі лясгас, ДЛГУ. Полацкі раён

 

Сучасная назва

ДЛГУ «Полацкі лясгас»

Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1963
Месца знаходжання 

Віцебская вобл., Полацкі р-н, г. Полацк

Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая
Афіцыйны сайт www.polotskleshoz.by

 

ДЛГУ «Полацкі лясгас» – адзін з самых буйных у нашай краіне. Плошча яго ляснога фонду складае 124,9 тысячы гектараў, разліковая лесасека па галоўным карыстанні – 116,7 тыс. метраў кубічных (24,2 тыс. метраў кубічных – у цяжкадаступных месцах).

У склад лясгаса ўваходзіць 12 лясніцтваў, перапрацоўчы цэх, 41 майстэрскі ўчастак, 181 абход.

Дзейнічае адзін з лепшых у краіне пітомнікаў плошчай 26 гектараў. У ім вырошчваецца не толькі стандартны пасадачны матэрыял лясных культур (елка, сасна, дуб летні, клён вастралісты, ясень ланцэтавідны, ясень зялёны), але і дэкаратыўныя расліны: елка колкая, каштан конскі, акацыя жоўтая, спірэя сярэдняя. За пасадачным матэрыялам прыязджаюць не толькі з усёй Беларусі, але і з Расіі.

У лясгасе вядзецца дагляданне за ляснымі культурамі на плошчы 2 тыс. гектараў. Вырубка, уход за маладняком ажыццяўляецца на плошчы 842 гектары. Пасадкай і лесаўзнаўленнем ахоплена больш за 290 гектараў.

Вядзецца нарыхтоўка драўніны для патрэб прадпрыемстваў, арганізацый, насельніцтва, а таксама на экспарт. Прадукцыя экспартуецца ў Польшчу, Прыбалтыку, Венгрыю, Украіну, Кітай.

 

Пітомнік ДЛГУ «Полацкі лясгас». Фоатаздымак з сайта http://www.polotskleshoz.byНа семінары па лясных питомніках. Фоатаздымак з сайта http://www.polotskleshoz.byСеянцы Полацкага лясгаса высокай якасці. Фоатаздымак з сайта http://lesgazeta.by


ЛІТАРАТУРА

1. Грибович, И. Ф. А лес растет / И. Ф. Грибович // Народная газета. – 2009. – 20 студз. – С. 6

2. Заградский, В. Приумножать богатство лесов / В. Заградский // Народная газета. – 2012. – 29 лют. – С. 12.

3. Капустина, Л. Достойный труд –залог успеха / Л. Капустина // Белорусская лесная газета. – 2009. – 25 июня. – С. 5.

4. Капустина, Л. «Путевку»в жизнь лесам дает питомник / Л. Капустина // Белорусская лесная газета. – 2009. – 25 июня. – С.5.

5. Полоцкий лесхоз // Витебское ГПЛХО. Охотничьи хозяйства Витебщины : [буклет] / [отв. за вып. А. Павловский]. – Витебск : Витебскаяобластнаятипография. – 2013. – С. 20–21.

6. Филимонова, Т.Высокое призвание / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2015. – 18 верас. – С. 1.