Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аршанскі лясгас, ДЛГУ. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ДЛГУ «Аршанскі лясгас»
Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1936 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт http://orshales.by/

 

ДЛГУ «Аршанскі лясгас» арганізаваны ў 1936 годзе на базе лясоў Аршанскага леспрамгаса ў складзе Высокскага, Шчэрбінскага, Аршанскага, Дняпроўскага, Дубровенскага і Копыскага лясніцтваў, агульнай плошчай 46675 га.

Першае лесаўпарадкаванне было праведзена ў 1936 годзе, затым ў 1950, 1961, 1973, 1983, 1993 і 2006 гадах. У працэсе развіцця лясгаса колькасць лясніцтваў змянялася, пры гэтым плошча лясгаса пастаянна павялічвалася за кошт зямель, якія перадаваліся прадпрыемствамі сельскай гаспадаркі і некаторымі іншымі ўладальнікамі.

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Віцебскай вобласці на тэрыторыі чатырох раёнаў: Аршанскага (53,9 %), Дубровенскага (45,6 %) Віцебскай вобласці, Шклоўскага (0,3 %) і Горацкага (0,2 %) Магілёўскай вобласці. Працягласць тэрыторыі лясгаса з поўначы на поўдзень – 62 км, а з усходу на захад – 71 км.

Тэрыторыя лясгаса размяшчаецца ў басейнах рэк Днепр і Заходняя Дзвіна. На тэрыторыі лясгаса знаходзяцца 14 азёр і 35 рэк, якія праходзяць па тэрыторыях усіх лясніцтваў. Тэрыторыя Аршанскага лясгаса ставіцца да зоны змешаных лясоў.

Лясгас знаходзіцца на Аршанскім ўзвышшы і ў заходняй частцы Смаленскага ўзвышша. Акрамя ўзвышшаў і пагоркаў ёсць балоты.

На тэрыторыі лясгаса праходзіць шэраг чыгунак і аўтамабільных дарог міждзяржаўнага, рэспубліканскага, абласнога і мясцовага значэння.


Аршанскі раён. Будынак ДЛГУ «Аршанскі лясгас». Фоатаздымак з сайта http://orshales.by/Аршанскі раён. ДЛГУ «Аршанскі лясгас». Пітомнік. Фоатаздымак з сайта http://lesgazeta.by


ЛІТАРАТУРА

1. Борисова, А. Хозяйка лесных угодий / А. Борисова // Аршанская газета. – 2017. – 7 сак. – С. 2.

2. Быньков, А. На разных континентах за полчаса можно побывать, посетив дендропарк Копысского лесничества / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 3 сент. – С. 22.

3. Квиткевич, А. Главное – безопасность труда и жизни / А. Квиткевич // Белорусская лесная газета. – 2014. – 23 окт. – С. 7.

4. Лебедева, О. Всегда в передовиках / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 25 марта. – С. 2.

5. Лебедева, О. Ставка на модернизацию / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 3 сент. – С. 4.

6. Лебедева, О. Стать лучшими непросто / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 8 сент. – С. 3.

7. Людмина, Л. Оршанский лесхоз – лучший экспортер страны / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2017. – 30 мая. – С. 1.

8. Меньше леса, больше дров / подгот. Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2011. – 22 дек. – С. 9.

9. Суходолов, С. В. Спасатели природы / С. В. Суходолов ; беседовала Л. Людмина // Аршанская газета. – 2013. – 14 верас. – С. 2.