Интерфорест, СП ЗАТ. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:15
Сучасная назва | СП ЗАТ «Интерфорест» |
Тып | сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 2004 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Галіна | дрэваапрацоўчая прамысловасць |
Сайт | http://www.interforest.by/ |
Сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства «Интерфорест» было створана ў 2004 г. Яго можна назваць прадстаўніком новага пакалення прадпрыемстваў, дзейнасць якіх грунтуецца на практычным прымяненні самых перадавых навуковых тэхналогій і сучаснага абсталявання.
Дрэваапрацоўчы цэх спраектаваны на выпуск клеенай прадукцыі і вырабаў з масіўнай драўніны.На дадзеным этапе асноўным накірункам дзейнасці кампаніі з’яўляецца драўлянае домабудаванне.
Асноўнай прадукцыяй прадпрыемства з’яўляецца клеены прафіляваны будаўнічы брус. Прадукцыя прадпрыемства добра прадаецца як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Пастаўкі ідуць ў такія краіны, як Аўстрыя, Германія, Італія, Галандыя, Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Венгрыя, Чэхія, Украіна, Расія, ЗША.
На ўнутраным рынку спажыўцамі прадукцыі, як правіла, з’яўляюцца прамысловыя, камерцыйныя і гандлёвыя прадпрыемствы, буйныя і дробныя ўстановы і арганізацыі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. У апошні час усё большую папулярнасць на рынку будаўнічых матэрыялаў і мэблевай прадукцыі набываюць вырабы з клеенай драўніны
Прадпрыемства мае ўласныя лесанарыхтоўчыя ўчасткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, лесапільны цэх, а таксама сушыльныя камеры «Mühlböck» (Аўстрыя) для сушкі лесапільнай прадукцыі агульнай умяшчальнасцю 700м³. Для вытворчасці прадукцыі выкарыстоўваецца навейшае еўрапейскае абсталяванне.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Французская дача из витебского леса / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 28 кастр. – С. 6.
2. Владимиров, П. Не искал легких путей / П. Владимиров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 25 апр. – С. 7.
3. Зеленский, В. Е. Дом вашей мечты / В. Е. Зеленский // Віцебскі рабочы. – 2009. – 5 нояб. – С. 22.
4. Малашеня, Л. Дом вашей мечты построим вместе с «Интерфорест» / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2011. – 31 мая. – С. 6.
5. Рыжкова, Н. Строят для быта и души / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2013. – 16 июля. – С. 3.
6. Факеев, В. Рекомендуют – экологи, строит – «Интерфорест» / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 10 снеж. – С. 4.
7. Фролова, С. Лес пилят – опилки в дело летят / С. Фролова // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 23 сак. – С. 2.
8. Шведов, О. Индивидуальный подход плюс современные технологии / О. Шведов // Витебские вести. – 2014. – 4 нояб. – С. 1–2.