Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паставымэбля, ААТ. Пастаўскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Паставымэбля»
Былая назва Пастаўскі завод па вытворчасці вучэбнага абсталявання па чарчэнні і маляванні (1980)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1980
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Галіна дрэваапрацоўчая прамысловасць
Сайт http://postavymebel.by/

 

Прадпрыемства было заснавана ў 1980 г. як Пастаўскі завод па вытворчасці вучэбнага абсталявання па чарчэнні і маляванні, для забеспячэння навучальных устаноў усяго Савецкага Саюза школьнай мэбляй і абсталяваннем.

У 2001 г. перайменаваны ва ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Паставымэбля». З 2005 г. ААТ «Паставымэбля».

Асартымент прадукцыі налічвае больш за 200 вырабаў. Тут выпускаюць мэблю рознага функцыянальнага прызначэння: наборы для спальняў, кухань, пярэдніх пакояў; корпусныя, для кіраўнікоў, офісныя; ложкі, шафы, сталы пісьмовыя, тумбы прыложкавыя, сталы камп'ютарныя, аўдыторныя, лавы вуглавыя, школьную мэблю і інш.

Унікальнасць прадпрыемства заключаецца ў тым, што яно было і ёсць адзіным дзяржаўным прадпрыемствам (доля акцый дзяржавы – 100 %), якое спецыялізуецца на выпуску мэблі для навучальных устаноў, у прыватнасці школьнай мэблі. Дзякуючы таму, што ААТ «Паставымэбля» назапасіла багаты вопыт у вытворчасці школьнай мэблі, а таксама праведзенай маштабнай мадэрнізацыі, прадпрыемства паспяхова рэалізуе сваю прадукцыю (парты, сталы, варштаты і г.д.), удзельнічае ў конкурсных таргах на роўных з прыватнымі прадпрыемствамі і ў стане прапанаваць самыя сучасныя тэхналогіі вытворчасці школьнай мэблі.

Прадукцыя прадпрыемства рэалізоўваецца ўнутры рэспублікі і за яе межамі (Латвія, Казахстан, Расія, Таджыкістан, Германія). Штогод на выставах мэблі заваёўвае дыпломы пераможцаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Краснаармейская, 140 а.

 

Школьная мэбля. Фотаздымак з сайта http://postavymebel.by/Набор мэблі для гасцёўні. Фотаздымак з сайта http://postavymebel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Боровикова, О. Все краски жизни / О. Боровикова // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 27 июня. – С. 6.

2. Бут, А. Парта особого назначения / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2012. – 10 ліп. – С. 2.

3. Быньков, А. За такими партами сколиоз не страшен! / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 3 февр. – С. 5.

4. Быньков, А. «Поставымебель»: баланс цены и качества // Народнае слова. – 2010. – 11 сак. – С. 8.

5. Быньков, А. «Поставымебель»: в будущее с оптимизмом! / А. Быньков // Витебские вести. – 2013. – 24 авг. – С. 2.

6. Вучнеўскія парты і шмат чаго яшчэ прапануе ААТ «Паставымэбля» / падрыхт. І. Міндалёва [і інш.] // Звязда. – 2009. – 2 ліп. – С. 6.

7. Дроздова, Н. Одним движением руки скамейка превращается... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 4 авг. – С. V.

8. Земчёнок, С. Р. «Поставымебель» / С. Р. Земчёнок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 368.

9. Курыловіч, П. Мэта – быць лідарам / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2016. – 13 студз. – С. 3.

10. Курыловіч, П. Тонка рэагуюць на кан’юнктуру рынку / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2015. – 26 жн. – С. 4.

11. Наумова, А. Вторая жизнь парты Эрисмана / А. Наумова // Сельская газета. – 2018. – 29 март. – С. 17.

12. Пастаўшчына сучасная // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. – С. 308–309.

13. Пашкевіч, Т. «Паставымэбля»: з любоўю і клопатам пра спажыўца / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 27 июля. – С. 12.

14. Пашкевіч, Т. Трэба верыць у сябе і ў свой калектыў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 6 янв. – С. 11.

15. Пішч, Г. Якасная, недарагая, экалагічна чыстая / Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2009. – 15 крас. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

1. О предприятии ОАО «Поставымебель»