Верхнядзвінскі лясгас, ДЛГУ. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 18.12.2018 13:51
Сучасная назва | ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас» |
Былая назва | Дрысенскі лясгас |
Тып | дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова |
Дата заснавання | 1960 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Сайт | http://vrhleshos.by/ |
Гісторыя існавання лясгаса пачынаецца з верасня 1960 года. Спачатку называўся Дрысенскі лясгас.
На момант утварэння ён меў плошчу 40 тысяч га і складаўся з 5 лясніцтваў – Боркавіцкага, Дзёрнавіцкага, Верхнядзвінскага, Стралкоўскага і Асвейскага. З прамысловых аб’ектаў была толькі піларама ў в. Жоўніна. Калектывам у 120 чалавек кіраваў яго першы дырэктар – Леў Пятровіч Маякоў. За гады яго гаспадарання была арганізавана прамысловая апрацоўка драўніны, разгарнуліся лесаўзнаўленчыя работы, ствараўся тэхнічны парк, пачалося будаўніцтва жылля. З яго імем звязаны яшчэ адзін этап росквіту лясгаса: пачалася рэканструкцыя цэха дрэваапрацоўкі, створаны рамонтна-механічныя майстэрні, а ў 1980 годзе закладзены дэндрапарк, які стаў «жамчужынай» усёй Верхнядзвіншчыны. Яшчэ ўзведзены адміністрацыйны корпус, будынак інтэрната са сталовай і магазінам, актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва.
C 7 студзеня 1963 года прадпрыемства перайменавана ў Верхнядзвінскі лясгас.
Прадпрыемства тэрытарыяльна размешчана ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці на тэрыторыі Верхнядзвінскага і Полацкага адміністрацыйных раёнаў. Наибольшая працягласць тэрыторыі лясгаса з поўначы на поўдзень складае 70 км, з захаду на ўсход – 60 км.
Складаецца з 9 лясніцтваў, дрэваапрацоўчага цэха, гаража, апарата кіравання. Агульная плошча лясгаса – 103795 га. Плошча, пакрытая лесам, – 91546 га.
Рэльеф размяшчэння лясгаса носіць адносна свежы адбітак Валдайскага (Вюрмскага) ледніка. Марэнныя пагоркі і грады ўскладняюць рэльеф, які мае тут азёрна-ледавіковае і водна-ледавіковае паходжанне.
Тэрыторыя лясгаса характарызуецца развітой сістэмай рэк і ручаёў, якія адносяцца да басейна ракі Заходняя Дзвіна.
Важную ролю ў агульнай сістэме гідралагічнай сеткі іграюць азёры, якія з'яўляюцца рэгулятарамі агульнага сцёку вады. У межах лясных масіваў іх налічваецца больш за 25.
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, завулак Сонечны, д. 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Арлова, Л.Штогод, па восені… / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2000. – 15 верас. – С. 2.
2. Бегунова, Е.Лес просит... инноваций / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 12 студз. – С. 2.
3. Бегунова, Е. Сено для Алеши, конфеты для Алены / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 22 снеж. – С. 6.
4. Быкаў, Ф. Д.Лес – наша багацце / Ф. Д. Быкаў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2005. – 30 жн. – С. 3.
5. Зяневіч, А.Цюльпанавае дрэва з паўночнай прапіскай / А. Зяневіч // Родная прырода. – 2006. – № 1. – С. 22.
6. Крученкова, О.Чтобы деревья были большими / О. Крученкова // Народная газета. – 2012. – 27 чэрв. – С. 8–9.
7. Немизанская, Г.Зеленое богатство / Г. Немизанская // Віцебскі рабочы. – 2000 – 16 верас. – С. 2.