Бешанковіцкі лясгас, ДЛГУ. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 13:45
Сучасная назва | ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» |
Тып | дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова |
Дата заснавання | 1936 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Афіцыйны сайт | http://forestlife.by/ru |
Бешанковіцкі лясгас быў створаны ў 1936 годзе і называўся Сіроцінскім лясгасам. У 1961 годзе Сіроцінскі лясгас быў перайменаваны ў Шумілінскі. У 1964 годзе загадам галоўнага ўпраўлення лясной гаспадарцы пры Савеце Міністраў БССР № 111 ад 28 мая 1964 года лясгас быў перайменаваны ў Бешанковіцкі.
Загадам Міністэрства лясной гаспадаркі БССР № 29 ад 10 красавiка 1967 года Бешанковіцкі лясгас быў перайменаваны ў «Бешанковіцкі вытворча-паказальны лясгас».
У 1976 годзе згодна з загадам Міністэрства лясной гаспадарцы БССР за № 76 ад 15 чэрвеня 1976 года лясгас перайменаваны ў Бешанковіцкі вопытны лясгас.
Згодна з загадам Міністэрства лясной гаспадарцы БССР ад 26 студзеня 1989 года Бешанковіцкі вопытны лясгас быў перайменаваны ў «Бешанковіцкі лясгас».
З 20 снежня 1993 года лясгас стаў называцца Бешанковіцкае лесагаспадарчае прадпрыемства са скарочанай назвай Бешанковіцкі лясгас.
12 снежня 1996 года лясгас быў зарэгістраваны як дзяржаўнае лесагаспадарчае прадпрыемства «Бешанковіцкі лясгас».
У 2000 годзе на падставе загада Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2000 года пад № 104 была створана дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Бешанковіцкі лясгас» шляхам пераўтварэння ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас».
7 снежня 2009 года ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» быў рэарганізаваны шляхам далучэння да адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскдрэў» як філіял «Бешанковіцкі лясгас» ААТ «Віцебскдрэў». 31 снежня 2014 года была створана лесагаспадарчая ўстанова «Бешанковіцкі лясгас».
Бешанковіцкі лясгас размешчаны на тэрыторыі шасці раёнаў: Бешанковіцкага, Чашніцкага, Шумілінскага, Ушацкага, Сенненскага, Лепельскага.
Сёння агульная плошча Бешанковіцкага лясгаса складае 54951,4 га, у тым ліку лесапакрытая – 45917 га. Лясны фонд складае 1199,8 тыс. га, у тым ліку пакрытыя лесам землі складаюць 1035,6 тыс. га. З агульнай плошчы 47 % займаюць лясы 1 групы.
У склад лясгаса ўваходзіць 7 лясніцтваў: Астравенскае – 6599,9 га; Чашніцкае – 10307,5 га; Ульскае – 6648,7 га; Пяцігорскае – 6378,6 га; Бешанковіцкае – 8631,6 га; Задзвінскае – 7396,8 га; Вярхоўскае – 8988,3 га; 15 майстэрняў-участкаў, 57 лясных абыходаў, 1 пастаянны лясны гадавальнік.
Падрыхтоўкай рабочых кадраў для лясной гаспадаркі займаецца Бешанковіцкі філіял дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Рэспубліканскі Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў лясной гаспадаркі».
Разліковая лесасека па высечках галоўнага карыстання складае – 87,7 тыс. м³, у тым ліку па хвойнай гаспадарцы – 42,3 тыс. м³.
Пастаянны лясны гадавальнік закладзены на тэрыторыі Бешанковіцкага лясніцтва ў 1966 годзе.
Плошча гадавальніка – 10 га. Тут штогод вырошчваецца каля 2 мільёнаў саджанцаў і сеянцоў іглічных парод, такіх як хвоя звычайная, елка еўрапейская.
У Пяцігорскім лясніцтве створана цэлая плантацыя хвоі звычайнай другога пакалення на плошчы 25 га. У Бешанковіцкім лясгасе вялікая ўвага надаецца лесааднаўленню.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы, вуліца Мічурына, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Ворошко, С. Вклад работников леса невозможно переоценить / С. Ворошко // Зара (Бешанковічы). – 2018. – 14 верас. – С. 4.
2. Ворошко, С. План работы – на 10 лет вперёд / С. Ворошко // Зара (Бешанковічы). – 2008. – 18 лістап. – С. 2.
3. 20 сентября – День работников леса! // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 18 верас. – С. 4.
4. Ильчина, М. Бешенковичский лесхоз – один из лучших / М. Ильчина // Зара (Бешанковiчы). – 2008. – 22 студз. – С. 1.
5. Орлов, С. И. Не резать леса, а садить... / С. И. Орлов ; беседовал А. Крачковский // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 19 верас. – С. 5.
6. Спасибо за Землю зелёного цвета! / подгот. Е. Ляховская // Зара (Бешанковічы). – 2016. – 16 верас. – С. 5.
7. Субоч, К. Лесные богатства берегут и приумножают / К. Субоч // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 18 верас. – С. 5.
8. Толина, И. Лесхоз проходит сертификацию / И. Толина // Зара (Бешенковічы). – 2008. – 20 чэрв. – С. 8.
9. Успех организации – заслуга коллективная // Зара (Бешанковічы). – 2008. – 19 верас. – С. 2.