Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бягомльскі лясгас, ДЛГУ. Докшыцкі раён

 

Сучасная назва ДЛГУ «Бягомльскі лясгас»
Былая назва Бягомльскі леспрамгас
Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1936 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт http://www.begomlles.by/

 

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Бягомльскі лясгас» Віцебскага ДВЛГА размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці на тэрыторыі Докшыцкага адміністрацыйнага раёна і мяжуе на поўначы з Пастаўскім і Глыбоцкім лясгасамі, на паўднёвым захадзе з Мінскай вобласцю – Лагойскі лясгас, Нарачанскі нацыянальны парк, а на ўсходзе з Бярэзінскім біясферным запаведнікам. Працягласць тэрыторыі лясгаса з поўначы на поўдзень 50 км і з захаду на ўсход – 59 км.

Бягомльскі лясгас арганізаваны на базе Бягомльскага леспрамгаса ў адпаведнасці з Пастановай СНК СССР ад 2 лiпеня 1936 года. Тады плошча лясных насаджэнняў складала крыху больш за 20 тысяч га. Лясгас складаўся з 4-х лясніцтваў: Бягомльскае, Бярэзінскае, Жамойскае, Мстыжскае і ўваходзіў у Мінскае тэрытарыяльнае кіраванне лясной аховы і лесанасаджэнняў. У склад лясгаса ўваходзіла таксама Докшыцкае лясніцтва, якое адносіцца да ліку першых 25 лясніцтваў, арганізаваных у Беларусі ў 1896 годзе (м. Даўгінава Віцебскай губерні, хутар Вілейка, плошча 16, 5 тыс. дзесяцін).

Сёння Бягомльскі лясгас – адзін з найбуйнейшых у Беларусі. Агульная плошча лясгаса на 1 студзеня 2019 г. складае 74 314 га. У склад лясгаса ўваходзяць 8 лясніцтваў: Бягомльскае, Бярозкаўскае, Вітуніцкае, Докшыцкае, Замастоцкае, Параф'янаўскае, Валкалацкае, Прудніцкае.

Па лесарасліннаму раянаванню Рэспублікі Беларусь тэрыторыя лясгаса адносіцца да падзоны шыракаліста-яловых лясоў Ашмяна-Мінскага лесарасліннага раёна Мінска-Барысаўскага комплексу лясных масіваў.

Кліматычныя ўмовы ў раёне спрыяльныя для паспяховага росту асноўных лесаўтваральных парод – хвоі і елкі, а таксама мяккаліставых парод і хмызняковай расліннасці. Акрамя асноўных лесаўтваральных драўняных парод у лясгасе могуць расці ў сумесі з іншымі драўнянымі пародамі дуб, ясень, клён, а таксама інтрадуцыраваныя віды дрэў – лістоўніца еўрапейская, хвоя Веймутава і іншыя.

У лясгасе пераважаюць дзярнова-падзолістыя паўгідраморфные глебы (38 %), 35,6 % плошчы лясгаса займаюць дзярнова-падзолістыя аўтаморфныя глебы. Іншыя тыпы і падтыпы глебаў на тэрыторыі лясгаса прадстаўлены нязначна. На тэрыторыі лясгаса пераважаюць глебы нармальнага ўвільгатнення, іх плошча складае 55,3 %.

Асноўнае, на што робяць стаўку ў Бягомльскім лясгасе, – гэта пастаяннае тэхналагічнае пераабсталяванне лесагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, пашырэнне аб'ёмаў і асартыменту прадукцыі. Прадпрыемства стабільна працуе без дзяржаўнай падтрымкі, актыўна прыцягвае інвестыцыі ў асноўны капітал. Паспяхова рэалізаваныя інвестыцыйныя праекты, праведзеная тэхнічнае пераабсталяванне дрэваапрацоўчай вытворчасці з рэканструкцыяй кацельнай і ўстаноўкай энергазберагальных катлоў, запуск новай вытворчасці па выпуску піламатэрыялаў і паганажных вырабаў дазволіў наладзіць выпуск канкурэнтаздольнай экспартнай прадукцыі з высокай доляй дабаўленай вартасці.

У межах праекта «Стварэнне інфраструктуры па нарыхтоўцы і дастаўцы драўнянага паліва», каб забяспечыць паліўнай шчэпкай патрэбы энергакрыніц раёна, у 2015 годзе лясгас набыў сечную машыну МС-40-03. З 2014 па 2017 гг. значна павялічыўся машынна-трактарны парк прадпрыемства.

Сёння Бягомльскі лясгас забяспечвае саджанцамі і сеянцамі елкі і сасны ўласныя патрэбы, а таксама пастаўляе іх на ўнутраны рынак і ў бліжняе замежжа.

Бягомльскі лясгас занесены на Дошку Гонару Віцебскай вобласці як лепшая арганізацыя лясной гаспадаркі паўночнага рэгіёна. Па выніках 2017 года прадпрыемства прызнана лепшай установай Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб'яднання па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль, вуліца Юхнаўца, 21.

 

Бягомльскі лясгас. Фотаздымак з сайта http://www.dokshitsy.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. И лесу нужен хозяин / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 16 июля. – С. 3.

2. Гільніч, Л. Дзялянкі Віктара Парфяновіча / Л. Гільніч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 15 сент. – С. 1, 6.

3. Глыбоцкі, У. Лес – як і лёс / У. Глыбоцкі // Беларуская думка. – 2005. – № 1. – С. 29–35.

4. Каляга, В. Дэндрапаркі – зачын на будучыню / В. Каляга ; гутарыла Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). - 2017. – 27 мая. – С. 2.

5. Комплекс «Гарадзёнка» – хочацца вярнуцца зноў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 22 снеж. – С. 5.

6. Лук'яненка, М. З любоўю і прафесіяналізмам / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 3 лют. – С. 1.

7. Лук'яненка, М. Нашы лясы ў надзейных руках / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 20 верас. – С. 2.

8. Навіцкая, Н. Лепшая лясная гаспадарка вобласці / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 28 крас. – С. 1.

9. Навіцкая, Н. На прыкладзе Бягомльскага лясгаса / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 22 ліп. – С. 1, 3.

10. Навіцкая, Н. Нашы вальшчыкі – першыя ў вобласці / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 8 жн. – С. 4.

11. Навіцкая, Н. Новая прадукцыя / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 27 студз. – С. 1.

12. Навіцкая, Н. Перапрацоўка закончанага цыклу / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 18 мая. – С. 2.

13. Пракопаў, А. Працуем прыбыткова / А. Пракопаў // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 5.

14. Сауліч, У. Бягомльскі лясгас і за мяжой ведаюць / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2004. – 1 крас. – С. 4.

15. Сытник, И. Идёт – гудёт «зеленый» шум / И. Сытник // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 20 лістап. – С. 3.