Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багушэўскі лясгас, ДЛГУ. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск

 

Сучасная назва ДЛГУ «Багушэўскі
Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1940
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт http://bogles.by

 

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Багушэўскі лясгас» створана ў 1940 годзе на тэрыторыі Сенненскага і Аршанскага раёнаў.

У 1976 годзе перайменавана ў доследны лясгас, з 1988 года – лясгас.

З 1996 года – дзяржаўнае лесагаспадарчае прадпрыемства. З 2000 года – сучасная назва.

Мяжуе з Віцебскім і Аршанскім лясгасамі. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў г. п. Багушэўск Сенненскага раёна.

Спецыялізуецца на лесанарыхтоўцы і дрэваапрацоўцы. У структуры прадпрыемства 7 лясніцтваў (Багушэўскае, Сенненскае, Обальскае, Бурбінскае, Какоўчынскае, Ульянавіцкае ў Сенненскім і Сафіеўскае ў Аршанскім раёнах), цэх дрэваапрацоўкі.

У 2009 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю цэх для вытворчасці драўняных паліўных гранул. Агульная плошча 72,2 тыс. га, у тым ліку пакрытая лесам 64,7 тыс. га, сярэдні ўзрост насаджэнняў 44 гады.

Прадпрыемства вырабляе леса- і піламатэрыялы хвойных і ліставых парод: піловачнік, балансы; пілапрадукцыя (дошкі абразныя і неабразныя, палетныя); прадукцыя пабочнага лесакарыстання (сок бярозавы, мёд).

Аказвае паслугі па ўзнаўленні і вырошчванні лясоў, лесанарыхтоўцы, ахове лясоў ад пажараў, шкоднікаў, хвароб, пастаўцы лясоў будаўнічых, распілоўцы лесаматэрыялаў.

На тэрыторыі лясгаса знаходзяцца 7 гідралагічных заказнікаў мясцовага значэння: Рудзецкае, Гурынскае, Леванова, Кічынскі, Капланскі Мох, Глыбоцкі Мох, Замашанскі Мох.

Прадпрыемства вырабляе прадукцыю дрэваапрацоўкі з экалагічна чыстай сыравіны. Рэалізуецца як на ўнутраны рынак, так і на экспарт (Латвія, Польшча, Расія, Фінляндыя). За 2018 год зроблена і рэалізавана паліўных гранул 1185 тон, у тым ліку 1156 тон на экспарт; піламатэрыялаў 10650 м3, у тым ліку на экспарт 3515 м3.

На прадпрыемстве працуюць чатыры лесанарыхтоўчыя брыгады. Пабудаваны комплекс «Дом паляўнічага» ў вёсцы Кічына.

У 2015 годзе пабудаваны навес для складзіравання піламатэрыялаў, уведзена ў эксплуатацыю ўласная чыгуначная ветка для пагрузкі лесапрадукцыі ў вагоны, адноўлены аўтатрактарны парк тэхнікі, зроблены рамонт адміністрацыйнага будынка лясгаса.

У ліпені 2015 года на базе ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» адбыўся абласны чэмпіянат вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2015».

У 2018 годзе пабудаваны адміністрацыйны будынак Ульянавіцкага лясніцтва, мадэрнізаваны адміністрацыйныя будынкі Багушэўскага, Сафіеўскага, Сенненскага лясніцтваў.

У 2019 годзе працягваецца планамерная мадэрнізацыя цэха дрэваапрацоўкі.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск, вуліца Заслонава, д. 66.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. За зайцем и косулей в Кичино / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 1 авг. – С. 11.

2. Горбачёв, П. В. Богушевский лесхоз / П. В. Горбачёв // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 77.

3. Дедюро, Л. Под сенью изумрудных лап / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2011. – 17 сент. – С. 2.

4. Измайлович, А. Проценты по «зеленому депозиту» / А. Измайлович ; беседовал В. Платун // Директор. – 2016. – № 12. – С. 60–61.

5. Ізмайловіч, А. В. Іх лёс – лес / А. В. Ізмайловіч ; гутарыла В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 11 верас. – С. 3.

6. Ляшук, С. За отдыхом в «Кичино» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 13 дек. – С. 7.

7. Ляшук, С. Темп отгрузки увеличен / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 24 дек. – С. 3.

8. Мыслицкая, О. Учат беречь природу / О. Мыслицкая // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 20 кастр. – С. 1.

9. Петрова, Е. Финский опыт в богушевских лесах / Е. Петрова // Витебские вести. – 2015. – 31 марта. – С. 4.

10. Цапота, О. И прибыль, и новая техника // О. Цапота // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 19 верас. – С. 2.

11. Яўгенаў, А. Павялічыць рэнтабельнасць прадукцыі, паляпшаць умовы працы / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 11 чэрв. – С. 3.