Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Милконфорест, СТАА. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск

 

Сучасная назва СТАА «Милконфорест»
Тып сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю
Дата заснавання 2013
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць

 

У 2013 годзе ў г. п. Коханава Талачынскага раёна было створана беларуска-сербскае сумеснае прадпрыемства «Милконфорест», якое займаецца вытворчасцю піламатэрыялаў.

У 2014 годзе Сенненскі райвыканкам прапанаваў дрэваапрацоўшчыкам бязвыплатна пад інвестыцыйны праект два памяшканні былой райсельгасхіміі ў г. п. Багушэўску з умовай стварэння 10 новых працоўных месцаў. Усе неабходныя дакументы былі аформлены ў маі 2014 года, а праз 11 месяцаў СТАА «Милконфорест» выпусціла першую прадукцыю.

Інвестар у кароткія тэрміны ператварыў закінутую тэрыторыю ў сучаснае прадпрыемства.

Працуюць чатыры цэхі, у тым ліку поўнасцю аўтаматызаваная лінія, якая дазваляе без лішніх пагрузачна-разгрузачных работ атрымліваць з бярвёнаў струганыя і няструганыя дошкі, брус патрэбнага памеру з асаблівай дакладнасцю. Ёсць прыватныя склады і тэхніка. У тэставым рэжыме працуюць 3 сушылкі, таму драўніна будзе прадавацца ў сухім выглядзе.

Асноўная парода драўніны, якая апрацоўваецца, – елка, паступае з беларускіх лясгасаў. Пад заказ прадпрыемства займаецца расійскімі кедрам і лістоўніцай, якія дастаўляюцца чыгуначным транспартам з Краснаярскага краю. У год прадпрыемства атрымлівае 120 м3 кругляка.

З адходаў вырабляецца дранка для кацельных жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На прадпрыемстве працуюць у дзве змены 74 чалавекі. Быў выкуплены будынак мясцовага сельгаспрадпрыемства плошчай 260 м2, дзе пасля рамонту знаходзіцца агульнае памяшканне для іншагародніх спецыялістаў.

Прадукцыя пастаўляецца ў Сербію, Германію і Польшчу. Большасць кліентаў – пастаянныя, таму пакет заказаў фарміруецца загадзя.

Прадпрыемства плануе пашырэнне вытворчасці: дадатковыя сушылкі, лініі – зрошчвання і па вытворчасці палет, што дазволіць зрабіць вагонку з абрэзкаў.

СТАА «Милконфорест» аказвае бязвыплатную дапамогу ўстановам культуры і адукацыі Сенненскага раёна.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск, вуліца Луначарскага, д. 31.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каролевич, Э. Пилят на экспорт / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 27 февр. – С. 3.

2. Ляшук, С. Из Богушевска в Европу / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 13 июля. – С. 2.

3. Ляшук, С. Хороший старт «Милконфореста» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 12 сент. – С. 3.