Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі, ДЛГУ. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 15:35
Сучасная назва | ДЛГУ «Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі» |
Тып | дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова |
Дата заснавання | 10.03.1960 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Сайт | http://dvinskelb.by/ |
Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі арганізавана 10 сакавіка 1960 года. Установа размешчана ў заходняй частцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Асноўнай мэтай дзейнасці ўстановы з'яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў на замацаванай за базай лясной тэрыторыі, захаванне і стварэнне на ёй высокапрадуктыўных, якасных, біялагічна ўстойлівых лясоў, якія адказваюць навуковым, экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрэбам грамадства.
Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі з'яўляецца адзінай навуковай установай ляснога профілю на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці – працэс аднаўлення лесу, вырошчванне пасадачнага матэрыялу ў лясных гадавальніках па інтэнсіўнай тэхналогіі, распрацоўка тэхналогій па хімічным доглядзе лясных культур. На тэрыторыі базы створана 90 вопытных аб'ектаў, з іх 35 з'яўляюцца асабліва каштоўнымі.
У лясным фондзе базы вядзецца лесагаспадарчая дзейнасць па ўзнаўленні лясоў, павышэнні іх прадуктыўнасці і ўзмацненні абарончых функцый. Вядзенне лясной гаспадаркі арыентавана на комплекснае выкарыстанне драўняных рэсурсаў і недраўлянай прадукцыі. Вялікія аб'ёмы работ выконваюцца па прамысловай дзейнасці. Асноўнай сыравінай для вырабу таварнай прадукцыі з'яўляецца ліквідная драўніна, якая нарыхтоўваецца ўсімі відамі высякання. Вырабы дрэваапрацоўкі рэалізуюцца як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. Імпарцёрамі прадукцыі з'яўляюцца Польшча, Літва, Латвія, Аўстрыя, Фінляндыя, Эстонія, Чэхія.
Працоўны калектыў Дзвінскай ЭЛБ налічвае 135 чалавек.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле, вуліца Юбілейная, д. 88.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. В лесу растили елочку... / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 27 янв. – С. 9.
2. Майсеенок, А. Лес – эксперименты и исследования / А. Майсеенок // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 27 студз. – С. 6.
3. Пастернак, Т. Хранители природного богатства / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 26 июля. – С. 6.
4. Саулич, В. В. Лесники, выйти из строя! / В. Саулич // Сельская газета. – 2017. – 19 сент. – С. 5.
5. Сауліч, У. Цуд ад трох пакаленняў селекцыянераў / У. Сауліч // Белорусская нива. – 2013. – 25 июля. – С. 13.
6. Хайноўская, А. Вырасціць лес – цэлая навука / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 28 студз. – С. 4.