Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фабрыка папяровая «Чырвоная зорка», філіял ААТ «Светлагорскі ЦКК». Чашніцкі раён, г. Чашнікі

 

Сучасная назва філіял «Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка"» ААТ «Светлагорскі ЦКК»
Былая назва кардонная фабрыка «Скіна»
Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1886 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт http://www.1886red-star.by

 

Чашніцкая папяровая фабрыка была пабудавана ў 1886 годзе ў в. Вішкавічы Вінцэнтам Валадковічам і называлася кардонная фабрыка «Скіна». Падчас Грамадзянскай вайны была спалена і разбурана, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. нацыяналізавана і перайшла ў распараджэнне дзяржавы.

У 1918 г. фабрыка была амаль поўнасцю спалена нямецкімі акупантамі. Былыя ўладальнікі фабрыкі Валадковічы спрабавалі восенню 1918 г. вывезці абсталяванне ў Польшчу, куды яны пераехалі, і нават здолелі давезці яго да Мінска, але Чырвоная Армія ў гэты час імкліва перайшла ў наступленне і змагла адбіць і вярнуць абсталяванне назад, у Чашнікі.

Дзякуючы намаганням рабочых, ужо ў чэрвені 1921 г. былі адноўлены папераробчыя машыны, майстэрні і была атрымана першая прадукцыя.

У 1923 г. фабрыка «Скіна» атрымала назву «Чырвоная зорка». Да канца гэтага ж года яна была поўнасцю адноўлена і пачала павялічваць вытворчую магутнасць.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны фабрыка была поўнасцю знішчана ў другі раз. Аднаўленчыя работы пачаліся адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 г. У верасні 1945 г. была адноўлена першая, у 1948 г. – другая, а ў 1950 – трэцяя папераробчая машына.

З 1959 г. на фабрыцы пачалася мадэрнізацыя і ўкараненне новай тэхнікі. У 60-я гг. былі ўведзены ў эксплуатацыю рулонаўпаковачная машына і цэх шырпатрэбу.

З 1972 года на фабрыцы была ўкаранёна навуковая сістэма кіравання якасцю выпускаемай прадукцыі, уся прадукцыя была атэставана на першую катэгорыю, а двум відам паперы быў прысвоены «Знак якасці».

Пасля развалу Савецкага Саюза і разрыву былых гандлёва-эканамічных сувязей фабрыка апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы і на працягу некалькіх гадоў знаходзілася ў крызіснай сітуацыі.

У 1993 годзе фабрыка «Чырвоная Зорка» была пераўтворана ў ААТ «Чырвоная Зорка».

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 423 ад 20.08.1999 года ААТ «Чырвоная Зорка» перайменавана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка"».

Толькі за апошнія гады, дзякуючы распрацаванай праграме выхаду з крызісу і падтрымцы з боку дзяржавы, фабрыка пачала выбірацца з цяжкага становішча, удалося павялічыць аб'ём вытворчасці ў два разы.

У 2011–2012 гг. на прадпрыемстве былі рэалізаваны інвестыцыйныя праекты па тэхнічным пераўзбраенні, мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў, павышэнні якасці прадукцыі і эканамічнай эфектыўнасці працы фабрыкі.

Прадукцыя прадпрыемства сёння паспяхова рэалізуецца як у Беларусі, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа – Расіі, Літвы, Германіі.

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Гагарына, д. 20.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, Ю. ОАО «Бумажная фабрика «Красная Звязда» – флагман промышленности района / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2004. – 18 верас. – С. 3.

2. Алексеева, А. «Красная звезда» на пути к успеху / А. Алексеева // Народнае слова. – 2006. – 9 верас. – С. 4.

3. Бумажная фабрика «Красная звезда» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 111.

4. Быньков, А. «Вторая молодость» бумажной фабрики / А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 28 лют. – С. 2.

5. Ляшук, С. Ориентир – экспорт / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 10 марта. – С. 3.

6. Мяченков, А. Г. Бумага со 130-летней историей / А. Г. Мяченков // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 17 верас. – С. 1, 4.

7. ОАО «Бумажная фабрика "Красная звезда"» // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 21.

8. Пастернак, Т. Новая жизнь старой бумаги / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 22 снеж. – С. 3.

9. Торбина, И. Бумажная фабрика «Красная звезда»: курсом модернизации / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 20 верас. – С. 4.

10. Торбина, И. 121-й год замечательных традиций бумагоделов на чашникской земле / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2007. – 15 верас. – С. 4–5.

11. Третье рождение «Скины» // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2004. – 10 верас. – С. 6.

12. Тыбаровский, Ю. Судьба фабрики в наших руках / Ю. Тыбарковский // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2001. –15 верас. – С. 2–3.

13. Чуйко, А. Время добрых перемен / А. Чуйко // Народнае слова. – 2006. – 11 ліп. – С. 4.