Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сялянская фермерская гаспадарка Барадулькіна А. М. Расонскі раён, в. Юхавічы

 

Сучасная назва Сялянская фермерская гаспадарка Барадулькіна А. М.
Дата заснавання 1995
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Юхавічы
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць

 

З 1995 года Барадулькін Анатоль Мікалаевіч з'яўляецца кіраўніком сялянскай фермерскай гаспадаркі ў в. Юхавічы.

Сялянская гаспадарка займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй піламатэрыялаў, транспартнымі паслугамі па дастаўцы прадукцыі, развядзеннем і рэалізацыяй рыбнай прадукцыі.

У мінулым Барадулькін А. М. быў самым маладым у Рэспубліцы Беларусь старшынёй калгаса (узначальваў яго больш за 10 гадоў).

У канцы 90-х гадоў Анатоль Мікалаевіч вырашыў стаць фермерам. Вырошчваў збожжавыя, бульбу, гародніну. Пазней паставіў млын, малоў зерне.

Фермер арэндаваў шэсць азёр, абсталяваў стаянкі для рыбакоў і турыстаў, арганізаваў прамысловую рыбалку. Але ў асноўным гэта быў сезонны бізнес.

Сёння галоўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца дрэваапрацоўка. Калектыў прадпрыемства налічвае 136 работнікаў, штогод павялічваецца на 10–15 чалавек. На прадпрыемстве створаны спрыяльныя ўмовы для працоўнай дзейнасці, што з'яўляецца сур'ёзным стымулам для калектыву ў дасягненні высокіх вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

У мэтах павышэння вытворчых паказчыкаў на прадпрыемстве штогод набываецца новая тэхніка, дрэваапрацоўчае і іншае абсталяванне.

У 2016 годзе набыта 8 трактароў, 2 прычэпы, пагрузчык Амкадор, аўтамабіль МАЗ з прычэпам, дрэваапрацоўчыя станкі (лінія) па вытворчасці палетнай дошкі, праведзена мадэрнізацыя дрэваапрацоўчага цэха.

Агульны аб'ём інвестыцый за 2016 год склаў 930 870 рублёў (2015 год – 495 000 рублёў). Тэмп росту склаў 206,9 %. Выручка прадпрыемства ад рэалізаванай прадукцыі ў 2016 годзе склала 4 646 470 рублёў (2015 год – 3 832 553 рублёў). Тэмп росту склаў 121,2 %. У тым ліку на экспарт пастаўлена прадукцыя на суму 398 616 рублёў (2015 год – 301 403 рублёў), тэмп росту да ўзроўню 2015 года склаў 132,3 %.

У 2016 годзе адбыўся запуск новай лініі па выпуску піламатэрыялаў «WALTER» магутнасцю 1000 кубоў у месяц.

Фермерская гаспадарка займаецца экспартам. Першая партыя піламатэрыялаў з новай лініі пайшла ў Германію, астатняе перапрацоўваецца на дранку і рэалізуецца на прадпрыемствах ЖКГ Віцебскай вобласці.

На працягу 2016 года нарыхтавана і вывезена на прадпрыемствы ЖКГ Полацкага, Верхнядзвінскага, Мёрскага, Ушацкага раёнаў, Наваполацкага ЖРЭА 73022 м3 дранкі, 12500 м3 дроў.

Анатоль Мікалаевіч актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні надзённых праблем жыхароў в. Юхавічы Клясціцкага сельсавета, яе добраўпарадкаванні. Сіламі гаспадаркі ў 2016 годзе добраўпарадкаваны грамадзянскія могілкі, праведзены бягучы рамонт дарог, калодзежаў.

Сялянская фермерская гаспадарка Барадулькіна Анатоля Мікалаевіча на пастаяннай аснове аказвае дапамогу ветэранам працы ў нарыхтоўцы дроў, сена, выдзяляе тэхніку для патрэб сельскіх жыхароў.

Штогод гаспадарка аказвае спонсарскую дапамогу ДУА «Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя У. А. Хамчаноўскага Расонскага раёна», ДУА «Сакалішчанская дзіцячы сад–базавая школа імя Я. П. Кульнева Расонскага раёна» ў набыцці навагодніх падарункаў, падрыхтоўцы ўстановы да новага навучальнага года, правядзенні спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў.

Барадулькіну А. М. прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2016» за значны асабісты ўклад у развіццё малога бізнесу на тэрыторыі Расонскага раёна, актыўную грамадскую дзейнасць.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Юхавічы, вуліца Кветкавая, д. 12.

 

Дрэваапрацоўчы цэх у сельскай фермерскай гаспадарцы Барадулькіна А. М. Расонскі раён, в. Юхавічы. Фотаздымак з сайта http://vitebsk-region.gov.byПрадукцыя сельскай фермерскай гаспадаркі Барадулькіна А. М. Расонскі раён, в. Юхавічы. Фотаздымак з сайта http://vitebsk-region.gov.byУрачыстае адкрыццё новай лініі па выпуску піламатэрыялаў «WALTER» у сельскай фермерскай гаспадарцы Барадулькіна А. М. Расонскі раён, в. Юхавічы. Фотаздымак з сайта http://vitebsk-region.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Горнова, Т. Мудрый подход Бородулькина / Т. Горнова // Народнае слова. – 2011. – 15 кастр. – С. 4.

2. Открылся новый деревоцех / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 8 кастр. – С. 2.

3. Пастернак, Т. Палеты для Германии и других стран Евросоюза выпускают в россонской глубинке / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 6 окт. – С. 3.

4. Пастернак, Т. Каждый сучок в дело / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 11 июня. – С. 10.

5. Пастернак, Т. От поручений – к конкретным делам / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 5 марта. – С. 7.

6. Чуйко, А. Заниматься бизнесом лучше на родине / А. Чуйко // Народнае слова. – 2007. – 10 лістап. – С. 3.

7. Шыёнак, В. «Мною кіруюць праца і вытворчая неабходнасць» / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2007. – 23 кастр. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow От поручений к конкретным делам