Твэстуба-ПРА, ТАА. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 11.05.2020 12:23
- Адноўлена 28.05.2020 11:26
Сучасная назва | ТАА «Твэстуба-ПРА» |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Дата заснавання | 2009 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы |
Галіна | цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Сайт | https://tvestuba.by/ |
Кампанія «Твэстуба» з першых дзён свайго існавання абазначыла сябе лідэрам на тэрыторыі краін СНД у галіне перадавых тэхналогій па вытворчасці кардонна-папяровых навіўных гільзаў. Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з 2009 года, калі ў стварэнне завода ўнеслі капітал мінскія бізнесмены В. В. Трушко і Я. В. Свірчоў. Калі паглядзець храналогію тых падзей, то гэта выглядала наступным чынам.
У 2011–2012 гг. былі пабудаваны дадатковыя вытворчыя і складскія памяшканні агульнай плошчай 1500 м2. У жніўні 2011 года запушчана 2-я лінія па вытворчасці гільзаў кардонных навіўных. У студзені 2012 года запушчана лінія па вытворчасці тубусаў пад алкаголь і сувенірную ўпакоўку. У снежні 2012 года наладжаны выпуск кардонна-навіўных барабанаў (кардонных бочак). У сакавіку 2013 года запушчана высакаскорасная лінія па вытворчасці DTY і POY шпуль і патронаў, якія выкарыстоўваюцца ў хімічнай галіне.
Аб'ём спажывання залежыць ад віду выпускаемай прадукцыі, і прадпрыемства працягвае пашыраць яе асартыментны пералік. Так, напрыклад, была распрацавана тара для паліграфічных вырабаў і шпалераў – тубусы даўжынёй 1,1 м і дыяметрам 9,2 см (камбінаваныя бляшанкі). Вытворчасць першых партый новай прадукцыі для прадпрыемства практычна заўсёды з'яўляецца стратнай – запуск станкоў, іх наладка на выпуск новых вырабаў акупіцца толькі пры аб'ёмах заказу не менш тысячы пагонных метраў. Але на гэта ў «Твэстубе» ідуць асэнсавана, каб у далейшым атрымаць заказ і заняць чарговую нішу на рынку.
Асноўным пастаўшчыком кардону для «Твэстубы», а для бесперабойнай працы патрабуецца каля 220–260 тон ў месяц, з'яўляецца спецыялізаванае слонімскае прадпрыемства. Але ў вытворчасці тубаў для аднаго з буйнейшых заказчыкаў ААТ «Гродна-Азот» кардон закупляецца ў Расіі, аснову для намоткі шпагату для кампаніі «БелЕўраПак» таксама робяць з выкарыстаннем спецыяльнай тэхналогіі – прадукцыя пастаўляецца ў Германію.
На сённяшні дзень кампанія «Твэстуба-ПРА» з'яўляецца вызначальным прадпрыемствам у г. п. Ушачы. Улік пажаданняў кліентаў, якасць прадукцыі, хуткасць выканання заказаў – аснова паспяховай канкурэнцыі, трываласці рыначных пазіцый, якія на «Твэстубе» мяркуюць яшчэ больш пашыраць.
Адрас: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы, вуліца Фрунзе, 33.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Упакован по полной... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 6 ліп. – С. 6.
2. Камаркова, В. Партнёры-гіганты маленькай «Твестубы» / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 13 крас. – С. 1–2.
3. Камлёва, Н. Гильзы и патроны из... картона выпускает частное предприятие ООО «Твестуба» в Ушачах / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 22 окт. – С. 1–2.
4. Караленка, В. Для брэндавых вытворцаў і ...хатніх катоў / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2020. – 15 студз. – С. 1–2.
5. Ляшук, С. Гильзы из картона / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 22 дек. – С. 3.
6. Мурашкина, В. ООО «Твестуба»: успешный старт в глубинке / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2010. – 16 верас. – С. 7.
7. Пастернак, Т. С. Богатый ассортимент – широкие горизонты / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 21 нояб. – С. 4.
8. Раманоўскі, Д. Практыка з эстэтыкай / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 3 сак. – С. 1–2.
9. Раманоўскі, Д. Сёння страціць, каб заўтра знайсці / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 30 сак. – С. 1.
10. Телятко, Е. Упаковано с любовью / Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 16 янв. – С. 3.