Шумілінскі лясгас, ДЛГУ. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 26.05.2020 12:23
- Адноўлена 26.05.2020 14:15
Сучасная назва | ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» |
Тып | дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова |
Дата заснавання | 1998 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Сайт | https://shumilles.by |
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Шумілінскі лясгас» была створана ў выніку рэарганізацыі Гарадоцкага, Полацкага, Бешанковіцкага лясгасаў 1 ліпеня 1998 года. У яго склад былі перададзены Казьянскае лясніцтва Гарадоцкага лясгаса, Обальскае лясніцтва Полацкага лясгаса і Шумілінскае лясніцтва Бешанковіцкага лясгаса. У склад ляснога фонду ўвайшлі землі калгасаў, саўгасаў і іншых землекарыстальнікаў. У 1999 годзе ў склад лясгаса было перададзена Мікалаеўскае лясніцтва Бешанковіцкага лясгаса.
У 2000 годзе на базе Казьянскага дзяржаўнага паляўнічага заказніка была створана паляўнічая гаспадарка лясгаса. Плошча паляўнічых угоддзяў склала 54,3 тыс. га, з іх: лясных – 30 тыс., палявых – 16,1 тыс. і водна-балотных – 8,2 тыс.
У 2000 годзе быў закладзены дэндрапарк плошчай 8 га.
Сёння ў склад Шумілінскага лясгаса ўваходзяць 6 лясніцтваў: Казьянскае, Мікалаеўскае, Мікіціхскае, Мішневіцкае, Обальскае, Шумілінскае; 20 майстроўскіх участкаў, 69 абходаў, лесанарыхтоўчы пункт «Шумілінскі», а таксама выдзелена падраздзяленне па паляўнічай гаспадарцы і лясны гадавальнік (в. Полцева).
На тэрыторыі лясгаса размешчаны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Казьянскі» плошчай 20510 га і гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Сосна» плошчай 29 га.
На 2020 год агульная плошча ляснога фонду Шумілінскага лясгаса складае 78,7 тыс. га.
Важнае месца ў рабоце займаюць лесааднаўленчыя работы на высечаных плошчах.
Галоўная мэта работнікаў лясгаса – захаванне высокапрадукцыйнага і якаснага ляснога фонду, які адпавядае сучасным экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрабаванням.
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Паўночная, 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Карпушэнка, А. Наглядная энцыклапедыя раслін / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 14 лістап. – С. 5.
2. Карпушэнка, А. Наш лес – у надзейных руках / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 18 верас. – С. 1–2.
3. Карпушэнка, А. Тут нараджаецца лес / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 27 снеж. – С. 4.
4. Карпушэнка, А. Фінскі вопыт на шумілінскіх землях / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 20 ліп. – С. 1–2.
5. Лабынцаў, А. С. З сур'ёзнымі мэтамі і амбіцыямі / А. С. Лабынцаў ; гутарыла А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 14 верас. – С. 3.
6. Прысвяцілі жыццё зялёнаму свету лесу / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 13 верас. – С. 3.
7. Чарнічэнка, Н. Новы год пачаўся наваселлем / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 12 студз. – С. 1.
8. Чарнічэнка, Н. Шумілінскае лясніцтва: спраўляецца з пастаўленнымі задачамі / Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 15 верас. – С. 2.
9. Шумілінскі лясгас: учора, сёння, заўтра // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 16 верас. – С. 2.
СПАСЫЛКІ