Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі плодаагароднінны камбінат, ААТ. Віцебскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Віцебскі плодаагародніны камбінат»
Былая назва РУП «Віцебскі плодаагародніны камбінат» (1993)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1993
Месца знаходжання  Віцебская вобл., Віцебскі р-н, аг. Ноўка
Галіна харчовая прамысловасць
Афіцыйны сайт http://dettka.by/

 

Віцебскі плодаагародніны камбінат створаны на базе «Дырэкцыі будуючыхся арганізацый аграфірмы "Дзвіна"». Уведзен у эксплуатацыю ў 1993 годзе ў в. Ноўка. Мае тры структурныя падраздзяленні: цэх дзіцячага харчавання, цэх кансерваў і паўфабрыкатаў, участак глыбокай замарозкі.

Прадметам дзейнасці камбіната з'яўляецца: вытворчасць пюрэ-паўфабрыкатаў кансерваваных асептычным спосабам, у тым ліку яблычнае, вішнёвае, маркоўнае, гарбузовае, клубнічнае, чарнічнае, журавінавае і інш.; вытворчасць кансерваў агульнага прызначэння, у тым ліку сокі з мякаццю і цукрам пладова-ягадныя, фруктовыя, плодаагароднінныя, агароднінныя; плады і ягады працёртыя з цукрам, павідла, джэмы, соусы і інш. Навінкі дзіцячага харчавання камбіната – кансервы з індычкі, кураня, свініны, ялавічыны, цяляціны, бараніны, а таксама з хека, сёмгі і фарэлі выпускаецца пад гандлёвымі маркамі «Новка» і «ДеТТка».

Пюрэ і кансервы выпрацоўваюцца па прагрэсіўнай тэхналогіі на абсталяванні фірмы «Бертуці», Італія.

Сыравіна закупляецца на экалагічна-чыстых тэрыторыях Беларусі. Вытворчы і тэхналагічны працэс цалкам ажыццяўляецца на камбінаце, што дазваляе значна зэканоміць на выдатках.

З канвеера штодня сыходзіць каля 50–60 тысяч слоічкаў.

 

Прадукцыя Віцебскага садавіна-агародніннага камбіната. Фоатаздымак з сайта http://www.pridvinje.byПрадукцыя Віцебскага садавіна-агародніннага камбіната на выставе-продажы «Харчовая прадукцыя Віцебшчыны» ў рамках Міжнароднага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». Фоатаздымак з сайта http://www.pridvinje.byДзіцячае харчаванне «Dettka» Віцебскага садавіна-агародніннага камбіната на «Свенскм кірмашы-2015» у г. Бранску, Расія. Фоатаздымак з сайта http://bpk-salt.ru/

 

ЛІТАРАТУРА

1. ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 243.

2. Витебский плодоовощной комбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 231.

3. Владимиров, С. «Новка» завоевывает рынок / С. Владимиров // Советская Белоруссия. – 2010. – 9 июня. – С. 19.

4. Все лучшее – детям / подгот. И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 1 авг. – С. 4.

5. Ивашкевич, В. Марка «Детка»: «Карапуз», «Кроха» и другие / В. Ивашкевич // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2013. – 16 лістап. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ОАО «Витебский плодоовощной комбинат»

arrow Cитуацию на Витебском плодоовощном комбинате и других предприятиях прокомментировал глава «Белгоспищепрома»

arrow Новинки детского питания Витебского плодоовощного комбината