Віцебская бройлерная птушкафабрыка, ААТ. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 04.07.2017 12:23
- Адноўлена 07.07.2017 10:40
Сучасная назва | ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» |
Былая назва | РУСПП «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» (2001) |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1981 |
Месца знаходжання | Віцебская вобл., Віцебскі р-н, в. Трыгубцы |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Афіцыйны сайт | http://www.ganna.by/ |
Віцебская бройлерная птушкафабрыка з'яўляецца адзіным у Віцебскай вобласці прадпрыемствам па вытворчасці мяса птушкі на прамысловай аснове з агульным замкнёным цыклам ад атрымання інкубатарных яек і вырошчвання маладняку да поўнай перапрацоўкі мяса птушкі ў гатовыя паўфабрыкаты, вэнджаныя прадукты, каўбасныя вырабы.
Фабрыка ажыццяўляе развядзенне птушкі на мяса, вытворчасць яек, дзейнічаюць інкубатарна-птушкагадоўчыя станцыі, наладжаны выпуск мясных прадуктаў, аптовы і рознічны гандаль мясам і мяснымі прадуктамі і інш.
Першая чарга птушкафабрыкі была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1981 годзе. У 2003 годзе РУСПП «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» і яго даччынае РУГП «Пеўнік» былі ператвораны ў ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».
У складзе прадпрыемства прамысловы інкубатар на 20 млн. шт. яек у год, цэхі: племяннога маладняку, бацькоўскага статка, вырошчвання бройлераў, забою і перапрацоўкі мяса птушкі, па вытворчасці паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі магутнасцю 12 т за змену. На сённяшні дзень птушкафабрыка выпускае больш за 230 найменняў і таварных пазіцый мясной прадукцыі пад тарговай маркай «Ганна» , здольных задаволіць самы вытанчаны густ. Прадпрыемства асвойвае прагрэсіўныя тэхналогіі, пастаянна абнаўляе і пашырае асартымент выпускаемай прадукцыі. Засвоена тэхналогія ўпакоўкі прадукцыі ў мадыфікаванай газавай асяроддзі. Пастаянна вядзецца праца па павелічэнні тэрмінаў прыдатнасці прадукцыі за кошт укаранення прагрэсіўных тэхналогій.
Да 40 % мясной прадукцыі птушкафабрыкі рэалізуецца праз сетку фірменнага гандлю. Фірменны гандаль прадстаўлены магазінамі, гандлёвымі кропкамі і прадпрыемствамі грамадскага харчавання.
У 2016 годзе на птушкафабрыцы выгадавалі 24,5 млн. галоў бройлераў, ці амаль 60 тыс. тон птушкі ў жывой вазе. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склаў 101,9 %. Прадпрыемствам выкананы ўсе асноўныя мэтавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Акрамя вытворчасці мяса птушкі і перапрацойўкі мяса ў гатовыя вырабы, птушкафабрыка мае рознічную тарговую сетку «Ганна», якая налічвае больш за 20 магазінаў, 30 тарговых кропак і павільёнаў, тарговы цэнтр, кафэ і рэстаран.
ЛІТАРАТУРА
1. ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 241–243.
2. Диканова, Т. Выгодное вложение / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 3 снеж. – С. 1, 4.
Об открытии ОАО «Витебская бройлерная птицефабрика» здания комбикормового цеха.
3. Дроздова, Н. Живем настоящим, творим будущее / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 14 апр. – С. 3.
Об ОАО «Витебская бройлерная птицефабрика».
4. Ларина, Т. Наша марка / Т. Ларина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 19 лістап. – С. 5.
О 35-летнем юбилее ОАО «Витебская бройлерная птицефабрика».
5. Мирош, В. В. Виктор Мирош: «Я никогда не боялся трудностей» / В. В. Мирош ; беседовал Э. Каролевич // Витебские вести. – 2016. – 30 июня. – С. 5.
6. Шарейко, А. В. Витебская бройлерная птицефабрика / А. В. Шарейко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 165.
СПАСЫЛКІ
Новейшая продукция с витебской маркой представлена на выставке «Белагро-2016»
Гран-при и медали «Продэкспо-2017» завоевала в Москве Витебская птицефабрика
Коллектив ОАО «Витебская бройлерная птицефабрика» отметил свое 35-летие