Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкі малочны камбінат, ААТ. Полацкі раён

 

Сучасная назва

ААТ «Полацкі малочны камбінат»

Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1944
Месца знаходжання 

Віцебская вобл., Полацкі р-н, г. Полацк

Галіна харчовая прамысловасць
Афіцыйны сайт www.polotskmilk.by

 

Брэнд прадпрыемства – «Молочное раздолье». Калектыў камбіната налічвае больш за 700 чалавек.

У сыравінную зону прадпрыемства ўваходзяць 3 раёны: Полацкі, Мёрскі і Расонскі. Камбінат славіцца высокім узроўнем перапрацоўкі малака, укараняюцца сучасныя тэхналогіі, ажыццяўляецца пастаянны вытворчы і лабараторны кантроль на ўсіх стадыях вытворчасці: ад сыравіны да гатовай прадукцыі.

Выпускаецца больш за 70 найменняў прадукцыі: малако, смятана, вяршкі, кефір, масла, маянэз, ёгурт, тварог і тварожныя дэсерты з рознымі напаўняльнікамі, марожанае, сычужныя сыры. Асартымент прадукцыі пастаянна пераглядаецца, пашыраецца, улічваючы запыты пакупнікоў.

Вырабы пад маркай «Молочное раздолье» не ўтрымліваюць кансервантаў, фарбавальнікаў і штучных дабавак. Малако, смятану, кефір, масла, вяршкі прадпрыемства атрымала права маркіраваць знакам «Натуральны прадукт».

Асаблівая ўвага надаецца выпуску прадукцыі з лячэбна-прафілактычнымі ўласцівасцямі.

Актыўна развіваецца новая гандлёвая марка «Линия здоровья». Гэтыя вырабы з’яўляюцца функцыянальнымі, валодаюць прабіятычнымі ўласцівасцямі, вельмі карысныя для людзей.

Тэхналагічныя працэсы пастаянна развіваюцца і мадэрнізуюцца, камбінат мае сучасныя вытворчыя памяшканні і  абсталяванне, уласную аўтабазу.

Прадукцыя пастаўляецца па Беларусі і на экспарт у Расію, Украіну, Грузію, Сірыю, Сінгапур і іншыя краіны блізкага і далёкага замежжа.

 

ААТ «Полацкі малочны камбінат». Фоатаздымак з сайта http://www.polotskmilk.byНа выставе-дэустацыі «Полоцкая марка – раздолье вкуса» у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Манеж». Фоатаздымак з сайта http://www.polotskmilk.byНа адкрыцціі новага супермаркета «Домашний» в Полоце. Фоатаздымак з сайта https://domashni.by


ЛІТАРАТУРА

1. Всем несёт здоровье «Молочное раздолье»// Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 13 крас. – С. 1, 7.

2.Готовская, Л. «В нашем качестве –ваше благополучие» / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2011. – 18 жн. – С. 1.

3. Ляшкевич, Т. Лучшее угощение. А вы пробовали? / Т. Ляшкевич // Белорусская нива. – 2011. – 21 апр. – С. 9.

4. Панда приглашает полакомиться // Народнае слова. – 2011. – 7 крас. – С. 9.

5. Писаренко, Н. Все та же панда на знакомой упаковке! / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 13 окт. – С. 1, 3.

6. Сыс, Е. Пришло время обогащаться / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 сак. – С. 15.

7. Шуйская, О. Раздолье вкусов на линии здоровья / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2012. – 23 сак. – С. 13.

8. Шуйская, О. У молочной реки с любовью / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2016. – 9 жн. – С. 1.

9. Шухлев, В.З. На пути от производителя к потребителю / В. З. Шухлев ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2012. – 6 кастр. – С. 3.