Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, ААТ. Полацкі раён

 

Сучасная назва

ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»

Былая назва Хлебапрыёмны пункт «Заготзерно» (1948)
Полацкі мелькамбінат № 20
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1948
Месца знаходжання 

Віцебская вобл., Полацкі р-н,м г. Полацк, вул. Фабрыцыуса, 30

Галіна харчовая прамысловасць
Афіцыйны сайт www.polotkxp.vitebsk.by

 

Прадпрыемства было створана ў 1948 годзе як хлебапрыёмны пункт «Заготзерно», затым перайменавана ў Полацкі мелькамбінат № 20, пазней – у адкрытае акцыянернае таварыства.

Сёння гэта буйны аграпрамысловы холдынг.

Нарыхтоўку зерня вядзе Пастаўскі філіял і хлебапрыёмныя ўчасткі – у г. п. Шуміліна і ў г. Верхнядзвінску. Сыравінная зона прадпрыемства – гэта 11 раёнаў, амаль палова Віцебскай вобласці. У склад камбіната ўваходзіць сельскагаспадарчае прадпрыемства «Гараны-Агра». Па дагаворах аб сумеснай дзейнасці камбінат займаецца адкормам свіней. Каля 12 тыс. галоў на двух сельгаспрадпрыемствах Полацкага раёна: ААТ «Блізніца» і «Банонь-Агра». Больш за 10 тыс. галоў крупнай рагатай жывёлы на дагаварных умовах знаходзіцца на адкорме ў некалькіх раёнах вобласці.

Галоўны прадукт, брэнд камбіната – мука. Яна трапляе на 12 хлебазаводаў, у 12 магазінаў фірменнага гандлю. Таксама пакупнікам прапаноўваеццца вялікі асартымент круп: грэчневая, ячневая, манная, рыс, пярловая.

Працуе цэх па вытворчасці прэміксаў, якія ўключаюць у сябе больш за 30 мікраэлементаў і вітамінаў, паскараюць рост і прадукцыйнасць жывёлы і птушкі.

Камбінат нарошчвае аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, ва многіх падраздзяленнях вядзецца работа па рэканструкцыі і мадэрнізацыі, асвойваюцца новыя тэхналогіі.

Высокая якасць прадукцыі спрыяе развіццю экспарту. Муку закупляюць Пскоўская, Калінінградская, Ленінградская і інш. вобласці Расіі.

 

ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». Фатаграфія з сайта http://www.polotkxp.vitebsk.byПрадстаўнікі Полацкага камбіната хлебапрадуктаў на выставе-дэустацыі «Полоцкая марка – раздолье вкуса» у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Манеж». Фатаграфія з сайта http://2-goroda.byУ аграгарадку Блізніца Полацкага раёна адкрыўся новы магазін Полацкага камбіната хлебапрадуктаў «Залатая ніва». Фатаграфія з сайта http://belsmi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бальшакова, А. Удзячны лёсу / А. Бальшакова // Полацкі веснік. – 2016. – 2 снеж. – С. 4.

2. Заградский, В. Зерна успеха : это – инновации, инвестиции, модернизация, эффективность и качество / В. Заградский // Народная газета. – 2012. – 1 сак. – С. 11.

3. Комбинатбольших возможностей // Народная газета. – 2010. – 8 чэрв. – С. 3–4.

4. Кузьменко, М .Непреложный закон – обновление производства / М. Кузьменко // Советская Белоруссия. – 2012. – 19 апр. – С. 12.

5. Малашеня, Л. Меньше затрат – выше результат / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2016. – 23 янв. – С. 3.

6. Малашеня, Л. С таким коллективом многое по плечу / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2012. – 17 лістап. – С. 4.

7. Никонов, А. На святой земле работать легче / А. Никонов // Директор. – 2010. – № 12. – C. 72–73. 

8. Рыжкова, Н. На здоровье! / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 27 снеж. – С. 22.