Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 04.10.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:26
Сучасная назва | ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1902 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://www.orshakhp.by/ |
Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з 1902 года, з моманту будаўніцтва каменнага будынка млына з вадзяным рухавіком магутнасцю 50 конскіх сіл. Млын лічыўся самым буйным у губерні. На гэтым млыне мука выпрацоўвалася да 1960 года. Потым будынак быў прыстасаваны пад склад. У цяперашні час у будынку млына размяшчаецца гарадскі этнаграфічны музей.
Развіццё камбіната хлебапрадуктаў пачалося з 1955 года, калі недалёка ад старога млына на Дняпры быў пабудаваны элеватар на 12 тыс. тон. У 1965 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю другая чарга элеватара ёмістасцю 8 тыс. тон.
Млын быў пабудаваны ў 1959 г. побач з элеватарам на пнеўматычным транспарце прадукцыйнасцю 120 т/суткі. У 1968 г. быў пабудаваны камбікормавы цэх. У 1972 г. – склад сіласнага тыпу. У 1985 г. была праведзена рэканструкцыя кацельні з заменай катлоў і пераводам іх на газ.
У 1996 годзе быў пабудаваны лабараторна-бытавы корпус, дзе размешчана вытворчая лабараторыя, абсталяваная ўсім неабходным абсталяваннем, якая вядзе кантроль за якасцю выпускаемай прадукцыі і сыравіны. На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці.
У склад камбіната ўваходзяць:
– млын папераменнага памолу;
– камбікормавы цэх прадукцыйнасцю 450 т/суткі;
– элеватар ёмістасцю 20 тыс. тон;
– склад сіласнага тыпу ёмістасцю 16 тыс. тон;
– кацельня;
– склады гатовай прадукцыі з ёмістасцямі для бястарнага захоўвання прадукцыі;
– аршанскі вытворчы ўчастак са складскімі памяшканнямі 32 тыс. тон;
– асінаўскі вытворчы ўчастак з ёмістасцю 15 тыс. тон;
– цэх перапрацоўкі (ПУ «Задняпроўскі»);
– сельскагаспадарчы філіял імя Ю. Смірнова.
Таксама маецца шэраг дапаможных службаў і цэхаў: сталярныя майстэрні, збожжавыя сушылкі, матэрыяльныя склады і склады захоўвання сыравіны, аўтапарк.
Шырокі і разнастайны асартымент выпускаемай прадукцыі.
З моманту пуску ў эксплуатацыю камбіната, прадпрыемства развіваецца, расце колькасць выпускаемай прадукцыі. Прадпрыемства пастаянна ўдасканальваецца, развіваецца па шляху механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, укаранення перадавых метадаў і тэхналогій, паляпшэння арганізацыі вытворчасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Кірава, 34.
ЛІТАРАТУРА
1. Андреев, А. ОАО «Оршанский комбинат хлебопродуктов»: работаем в интересах потребителя / А. Андреев // Народная газета. – 2006. – 30 мая. – С. 2.
2. Войтеховская, С. Кормят по-домашнему вкусно / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2007. – 4 жн. – С. 4.
3. Залесская, С. Славу приносят люди / С. Залесская, С. Маркова, П. Кавунов // Белорусская нива. – 2012. – 12 мая. – С. 6.
4. Лебедева, О. На старте большой перестройки / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 12 дек. – С. 5.
5. Людмина, Л. Старая мельница крутится, вертится... / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2009. – 14 лістап. – С. 3.
6. Маршалович, Л. Добро пожаловать, зерно! / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2007. – 21 ліп. – С. 3.
7. Маршалович, Л. Курс на интеграцию / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2012. – 16 лют. – С. 2.
8. Открытое акционерное общество «Оршанский Комбинат Хлебопродуктов». – Витебск : Ювалан, 2007. – 9 с.
9. Пастернак, Т. Вековые традиции оршанских мукомолов / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 21 крас. – С. 4.
10. Тимашкова, Л. «Королева полей» во всех видах / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2010. – 20 нояб. – С. 11.
11. Яско, А. Земной поклон колосу / А. Яско // Народная газета. – 2008. – 17 верас. – С. 4.