Аршанскі малочны камбінат, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 04.10.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:41
Сучасная назва | ААТ «Аршанскі малочны камбінат» |
Былая назва | Аршанскі малочны завод |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1939 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://www.orsha-moloko.com/ |
Гісторыя Аршанскага малочнага завода бярэ свой пачатак яшчэ ў 1939 годзе. Аб'ём перапрацоўкі складаў 8 тон малака за адну змену, з якога выпрацоўвалі 700 кг масла, 300 кг тварагу і 500 кг суцэльнага пастэрызаванага малака. У далейшым была засвоена вытворчасць марожанага, дадаткова адкрыўся цэх па выпрацоўцы тварожных вырабаў і кісламалочных прадуктаў. Пачалося будаўніцтва новага будынка завода.
У 1958 г. новы малочны завод быў уведзены ў эксплуатацыю праектнай магутнасцю 20 тон малака за адну змену і з вытворчай плошчай 830 м.
У 1976–1978 гадах была праведзена яшчэ адна рэканструкцыя малочнага камбіната. Былі пабудаваны яшчэ адзін вытворчы корпус з падвальным памяшканнем для захавання тары і халадзільныя камеры ўчастка гатовай малочнай прадукцыі. Пабудаваны кампрэсарная і будынак прыёмкі малака, адміністрацыйна-бытавы корпус.
У выніку рэканструкцыі вытворчыя магутнасці «Аршанскага малочнага камбіната» павялічыліся да 125 тон перапрацоўкі малака. Фактычна ў сезон масавага паступлення сыравіны перапрацоўвалася 200 тон малака.
ААТ «Аршанскі малочны камбінат» створана рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 27 лістапада 1996 года шляхам пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Аршанскі малочны камбінат».
У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 204 ад 19 красавiка 2002 года была праведзена рэарганізацыя ААТ «Аршанскі малочны камбінат» шляхам далучэння да яго ААТ «Дубровенскі масларобны завод» і ААТ «Аршанскі завод плаўленых сыроў». Унесены адпаведныя змены ў статут адкрытага акцыянернага таварыства і дадзеныя прадпрыемствы былі ператвораныя ў філіялы. 21 сакавіка 2003 года Віцебскім аблвыканкамам было прынята рашэнне № 135 аб рэарганізацыі ААТ «Аршанскі малочны камбінат» шляхам выдзялення новага юрыдычнай асобы – ААТ«Оршасырзавод».
Новая рэдакцыя статута, адбіўшы дадзеныя змены, была зарэгістравана Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам 5 чэрвеня 2003 года (рашэнне № 314). У цяперашні час філіял «Дубровенскі» ператвораны ў вытворчы цэх «Дубровенскі».
З 1 студзеня 2007 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці сыроў у г. п. Копысь, які з'яўляецца новай структурнай адзінкай ААТ «Аршанскі малочны камбінат». У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 204 ад 13 сакавiка 2008 года была праведзена рэарганізацыя ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» шляхам выдзялення з яго ААТ «Сенненскі малочны завод» з наступным далучэннем яго да ААТ «Аршанскі малочны камбінат». З 9 верасня 2008 года гэта яшчэ адно структурнае падраздзяленне таварыства – вытворчы цэх «Сенненскі».
У цяперашні час ААТ «Аршанскі малочны камбінат» – найбуйнейшае прадпрыемства, якое валодае перадавымі тэхналогіямі і абсталяваннем. Прытрымліваючыся выразнай палітыкі ў галіне якасці і бяспекі прадукцыі, камбінат не толькі застаецца лідэрам у сваім рынкавым сегменце, але і павялічвае асартымент, нарошчвае аб'ёмы экспарту, не губляючы пры гэтым свайго пакупніка на беларускім рынку.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца 1 Мая, 79.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, А. Для тонкой талии / А. Александрова // Аршанская газета. – 2010. – 19 кастр. – С. 1.
2. Афанасьева, Л. Встреча на равных / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2008. – 20 снеж. – С. 2.
3. Бегунова, Е. А в Копыси предпочли сыры / Е. Бегунова // Рэспублiка. – 2007. – 15 лют. – С. 2.
4. Бегунова, Е. Не счесть сыров у оршанских мастеров / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 10 верас. – С. 2.
5. Быньков, А. Вкусно и качественно / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 14 мая. – С. 3.
6. Готовская, Л. Вкусные новинки впереди. Оставайтесь с нами! / Л. Готовская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 12 янв. – С. 22.
7. Грибовский, В. «Оршанский молочный комбинат». Жизнь продолжается / В. Грибовский ; беседовал А. Дьяченко // Витебский курьер. – 1999. – 31 авг. – С. 3.
8. Дедюро, Л. Кто с «Оршанскою зорькою» дружит – тот здоровым и сильным будет! / Л. Дедюро // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 1 сак. – С. 16.
9. Иванов, В. Капля молока / В. Иванов // Рэспубліка. – 2012. – 19 крас. – С. 1.
10. Князева, Е. Здоровье в молочных продуктах / Е. Князева // Народнае слова. – 2009. – 29 кастр. – С. 9.
11. Лебедева, О. Вкус настоящего молока / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 15 нояб. – С. 9.
12. Лебедева, О. Сыроделы Копыси держат марку / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 28 июня. – С. 2.
13. Лучший продукт – натуральный! // Народная газета. – 2011. – 27 верас. – С. 12.
14. Ляшук, С. Сыр из Копыси / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 23 июля. – С. 1.
15. Маршалович, Л. За качество – «золото» и «серебро» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2013. – 5 верас. – С. 3.
16. Маршалович, Л. Качественная основа новой технологии / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2007. – 30 студз. – С. 2.
17. Матвеев, В. Сливки общества / В. Матвеев // Рэспубліка. – 2010. – 28 кастр. – С. 10.
18. Молочкова, Н. Качество, достойное доверия / Н. Молочкова // Аршанская газета. – 2012. – 9 лют. – С. 4.
19. Прохорова, А. «Дедушкин гарлачык»: вся палитра вкуса / А. Прохорова // Народнае слова. – 2011. – 31 дек. – С. 7.
20. Тимашкова, Л. Из «Дедушкиного горлачика» все вкусно и питательно / Л. Тимашкова / Белорусская нива. – 2010. – 9 июля. – С. 6.
21. Усова, М. Взошла «Оршанская зорька» над молочной рекой / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2009. – 5 февр. – С. 15.
22. Фондаренко, Н. Попробуйте все сразу / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. – 2012. –20 кастр. – С. 5.
23. Шпаковская, Г. Сыр из Копыси – это вкусно! / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2007. – 20 лістап. – С. 3.
24. Шутова, О. Сыр «Днепровский». Стоит попробовать / О. Шутова // Народнае слова. – 2009. – 31 студз. – С. 4.
25. Яковлев, В. Молочко из Дедушкиного горлачика / В. Яковлев // СБ. Беларусь сегодня. – 2010. – 31 авг. – С. 18.