Аршанскі мясакансервавы камбінат, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:41
Сучасная назва | ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1930 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | https://omkk.by/ |
Аршанскі мясакансервавы камбінат заснаваны ў г. Оршы 5 студзеня 1930 года. Вырабляў 30 тон мяса і каўбасных вырабаў 8 тон за адну змену. У 1935 г. пабудаваны кансервавы цэх.
У Вялікую Айчынную вайну прадпрыемства было разбурана, у 1945 г. узноўлена, а ў 1953 г. дасягнула даваеннага ўзроўню вытворчасці.
Наступныя гады адзначаны ўводам у эксплуатацыю новых вытворчых магутнасцяў. У 1960 годзе пабудаваны новы кансервавы цэх. У 1965–1969 гг. рэканструяваны, уведзены ў эксплуатацыю халадзільнік на 2000 т.
У 1980 г. камбінат пачаў выпуск (першым у СССР) мясных кансерваў для дзіцячага харчавання «Малыш», «Язычок» і інш. У 1988–1989 гг. рэканструяваны кансервавы цэх (з 1969 г.) магутнасцю да 50 тыс. умоўных банак за адну змену, з 1996 г. пачаў вытворчасць сыравяленых каўбас і сыравэнджаных сыроў.
У 1992 г. створана сетка ўласных фірменных крам. З 1998 г. прадпрыемства ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 1999 г. дзейнічае цэх па вытворчасці кансерваў для дзіцячага харчавання (50 назваў) магутнасцю 2,8 тыс. умоўных банак за змену. Дзейнічаюць таксама рыбны, хлебны, кандытарскі цэхі; участак бытавых паслуг.
У 2014 годзе ўведзены ў строй новы цэх па вытворчасці дзіцячага харчавання, абсталяваны аўтаматызаваным італьянскім абсталяваннем, які дазваляе вырабляць дзіцячае харчаванне як у бляшаных, так і ў шкляных слоічках.
У цяперашні час ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў рэспублікі, прапаноўвае для спажыўцоў мяса і субпрадукты, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, кансервы, кансервы для дзіцячага харчавання, рыбную прадукцыю, харчовыя тлушчы і многае іншае.
Высокая якасць мясных кансерваў для дзіцячага харчавання адзначана рознымі дыпломамі і медалямі.
Прадпрыемства экспартуе мясныя кансервы (у тым ліку для дзіцячага харчавання) у краіны СНД.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Шклоўская, 34.
ЛІТАРАТУРА
1. Анечкина, Е. Экономя валюту и энергию... / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2008. – 15 нояб. – С. 3.
2. Афанасьева, Л. Качество как показатель работы / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2008. – 15 лістап. – С. 2.
3. Быньков, А. Настоящие деликатесы от ОАО «Оршанский мясоконсервный комбинат» / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 6 верас. – С. 8.
4. Войтеховская, С. С визитом на мясоконсервный комбинат / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2009. – 28 лют. – С. 2.
5. Голесник, С. Индустрия здорового и вкусного питания / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2008. – 18 авг. – С. 18.
6. Готовская, Л. Все продукты хороши – выбирай на вкус! / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2007. – 21 ліп. – С. 3.
7. Готовская, Л. Хозяин / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 20 студз. – С. 1–2.
8. Давыдова, О. Оршанский мясоконсервный комбинат снова первый / О. Давыдова // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 20 нояб. – С. 5.
9. Князева, Е. ОМКК – традиции качества / Е. Князева // Народнае слова. – 2010. – 18 лют. – С. 8–9.
10. Лебедева, О. «Золото» за качество / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 16 сент. – С. 2.
11. Лебедева, О. Новый цех – новые возможности / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 3 июня. – С. 1–2.
12. Лебедева, О. Оршанскому мясоконсервному комбинату – 85 / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 17 янв. – С. 8–9.
13. Лебедева, О. Ставка на модернизацию / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 27 сент. – С. 10.
14. Лебедева, О. Только натуральные продукты / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 9 янв. – С. 3.
15. Людмина, Л. Золотая медаль на «Продэкспо-2014» / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2014. – 25 лістап. – С. 2.
16. Людмина, Л. На главной выставке страны / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2016. – 6 снеж. – С. 1.
17. Людына, А. Новая гандлёвая марка «INDYSHA» ад Аршанскага МКК / А. Людына // Зара (Бешанковічы). – 2016. – 17 чэрв. – С. 4.
18. Маршалович, Л. Лучший продукт – 2017 / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2017. – 14 сак. – С. 1.
19. Маршалович, Л. На пути к новым достижениям / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2012. – 17 сак. – С. 1.
20. Маршалович, Л. Опыт, профессионализм, новаторство / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2015. – 20 студз. – С. 1.
21. Невсихин, А. Путь длиной в 80 лет / А. Невсихин // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 4 февр. – С. 1, 3.
22. Невсихин, А. М. Традиции, испытанные временем / А. М. Невсихин // Народная газета. – 2010. – 2 лют. – С. 4.
23. Никитина, О. Почему не раскупаются мясные детские консервы? // Народнае слова. – 2003. – 27 снеж. – С. 2.
24. Новакова, И. Здоровье ребенка – выбор родителей! / И. Новакова // Советская Белоруссия. – 2011. – 24 февр. – С. 4.
25. ОАО «Оршанский мясоконсервный комбинат»: нет ничего вкуснее! // Народная газета. – 2008. – 17 верас. – С. 5.
26. Оршанский мясоконсервный комбинат // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 615.
27. Пугачева, А. Лучшее – малышам! / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2010. – 2 дек. – С. 10.
28. Стариков, В. Качество продукции – главная цель / В. Стариков // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 17 лістап. – С. 15.
29. Стариков, В. ОАО «Оршанский мясоконсервный комбинат»: новейшие технологии, высокое качество! / В. Стариков // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 13 ліп. – С. 3.
30. Сытник, И. Для детей и взрослых / И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2012. – 28 марта. – С. 5.
31. Тимашкова, Л. Оршанский комбинат для малышей стараться рад / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2011. – 21 апр. – С. 8.
32. Тимашкова, Л. У достижений всегда есть новые высоты / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2012. – 16 марта. – С. 12.
33. Шведов, О. ОАО «Оршанский мясоконсервный комбинат»: индустрия здорового питания / О. Шведов // Народная газета. – 2007. – 15 мая. – С. 2.
34. Шкрабо, Е. Здоровье в каждой ложке / Е. Шкрабо // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 24 студз. – С. 2.