Аршанскі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 04.10.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:41
Сучасная назва | «Аршанскі хлебазавод» філіял ААТ «Віцебскхлебпрам» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1935 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://orshahleb.by/ |
Прадпрыемства было заснавана ў 1935 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў цалкам разбураны, аднак, ужо праз месяц пасля вызвалення адноўлены завод ужо выдаў першую прадукцыю.
У 1960 годзе пачалося будаўніцтва хлебазавода магутнасцю 60 т/суткі з кандытарскім цэхам. Уведзены ў 1963 годзе новы хлебазавод значна пашырыў магчымасці калектыву па ўжыванні прагрэсіўных метадаў вядзення тэхналагічнага працэсу.
У 1970 годзе ў выніку праведзенай рэканструкцыі хлебазавода быў пабудаваны склад бястарнага захоўвання мукі.
У 1990 годзе ўведзены ў эксплуатацыю кандытарскі цэх з італьянскай лініяй «POLIN» па выпрацоўцы слаеных вырабаў.
Калі ў першыя гады асартымент складаў 5 назваў, пасля вайны – 28, то ў пачатку 90-х гадоў XX ст. дасягнуў 65 назваў хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
У цяперашні час хлебазавод з'яўляецца асартыментным прадпрыемствам з механізаванымі лініямі. Магутнасць хлебабулачнага ўчастка складае 30 т/суткі, кандытарскага – 1000 кг/суткі.
Будынак прадпрыемства шматпавярховы: аднапавярховы асноўны вытворчы корпус, чатырохпавярховы будынак, ў якім знаходзяцца хлебабулачны, кандытарскі і сухарны ўчасткі; а таксама падсобныя, дапаможныя памяшканні, адміністрацыйна-бытавыя памяшканні. У цяперашні час Аршанскі хлебазавод ўваходзіць у склад ААТ «Віцебскхлебпрам», з'яўляецца яго філіялам.
Гандаль хлебазавода прадстаўлены 3 фірменнымі крамамі: «Для Вас», «Сонейка» і «Лада».
Адрас: Віцебская воблась, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца 1 Мая, 67.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Дождь медалей золотых... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 2 жн. – С. 3.
2. Бегунова, Е. И торты для Гагарина / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 22 сак. – С. 1–2.
3. Владимиров, О. Традиции оршанских хлебопеков / О. Владимиров // Витебские вести. – 2013. – 20 июля. – С. 2.
4. Вот ты какой, «Боярин Орша»! // Народная газета. – 2011. – 22 лістап. – С. 4.
5. Готовская, Л. Триумфальное шествие оршанских хлебопеков / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 10 студз. – С. 1–2.
6. Дым, Н. Такая традиция – быть первым / Н. Дым // Народная газета. – 2013. – 16 крас. – С. 6.
7. Лебедева, О. Награды по заслугам: потребитель выбирает оршанский хлеб / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 19 нояб. – С. 10.
8. Лебедева, О. Секрет сладкого притяжения, или Почему кондитерам хочется селедочки? / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 20 окт. – С. 5.
9. Лебедева, О. Уникальные торты и вкуснейший хлеб: по-оршански и с размахом / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 8 июня. – С. 14.
10. Лебедева, О. Хлеб на стол, так и стол – престол! / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 19 мая. – С. 14.
11. Лебедева, О. Хлеб на стол, так и стол – престол / О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 23 лістап. – С. 3.
12. Лебедева, О. Шедевры оршанских хлебопеков / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 20 марта. – С. 1, 10.
13. Маршалович, Л. Белые шоколадные журавли / Л. Маршалович // Віцебскі рабочы. – 2010. – 12 окт. – С. 3.
14. Маршалович, Л. Лучшие мастера-кондитеры – в Орше / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2016. – 24 лістап. – С. 1.
15. Маршалович, Л. Мастера хлебных и кондитерских дел / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2015. – 26 верас. – С. 1.
16. Маршалович, Л. По рецептам прадедов / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2010. – 18 лістап. – С. 2.
17. Маршалович, Л. Продукция хлебозавода вне конкуренции / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2007. – 15 снеж. – С. 2.
18. Оршанский хлебозавод – лауреат конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь» 2010 года // Народная газета. – 2011. – 15 лют. – С. 7.
19. Оршанский хлебозавод работает с душой // Хлебопек. – 2009. – № 3. – С. 12–15.
20. Павловская, Е. Движутся вперед для новых побед / Е. Павловская // Советская Белоруссия. – 2015. – 11 нояб. – С. 10.
21. Савельева, Ж. С оршанским хлебом – до Брянска / Ж. Савельева // Аршанская газета. – 2013. – 18 ліп. – С. 3.
22. Сытник, И. Золотая осень / И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2011. – 10 нояб. – С. 9.
23. Такая традиция – быть первым: Оршанский хлебозавод – лауреат конкурса качества «Лучшие товары Республики Беларусь» 2012 года / подгот. Н. Дым // Народная газета. – 2013. – 16 крас. – С. 6.
24. Тимашкова, Л. По рецептам прадедов / Л. Тимашкова // Белорусская нива – 2010. – 7 окт. – С. 6.
25. Турок, А. И торт для диабетиков / А. Турок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 27 авг. – С. III. – (Прил.: Вечерний Витебск).
26. Турок, А. Там, где хлебушек «растет»…/ А. Турок // Аршанская газета. – 2010. – 10 чэрв. – С. 3.
27. Шутова, О. Вкусный хлеб по бабушкиному рецепту / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 2 мая. – С. 7.