Наваполацкі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:26
Сучасная назва | «Наваполацкі хлебазавод» філіял ААТ «Віцебскхлебпрам» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1990 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://nhz.by/ |
Наваполацкі хлебазавод быў заснаваны ў 1990 г., з'яўляецца філіялам ААТ «Віцебскхлебпрам».
Мэтай дзейнасці Наваполацкага хлебазавода з'яўляецца арганізацыя эфектыўнай вытворча-гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на вытворчасць тавараў у неабходных аб'ёмах, асартыменце і якасці з улікам больш поўнага забеспячэння пакупніцкага попыту насельніцтва на хлебабулачныя, кандытарскія і іншыя вырабы і тавары.
Асноўнымі відамі дзейнасці філіяла Наваполацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» з'яўляюцца: вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў, кандытарскіх вырабаў, ажыццяўленне гандлёвай дзейнасці, пераважна таварамі ўласнай вытворчасці.
Зыходзячы з апошніх тэндэнцый на рынку хлебапячэння, павялічваецца вытворчасць новых, не зусім традыцыйных відаў хлеба. Новыя віды ствараюцца з улікам беларускіх традыцый вытворчасці хлеба. Перш за ўсё, гэта жытнія гатункі з выкарыстаннем соладу, кмена, патакі, бульбянога пюрэ. Гэтыя дабаўкі спрыяюць паляпшэнню смакавых якасцяў і захаванню свежасці хлеба.
Асаблівае месца ў асартыменце займае хлеб бяздрожджавы. Наваполацкі хлебазавод вырабляе канкурэнтаздольную па цане і якасці прадукцыю. На сённяшні момант завод выпрацоўвае 15 відаў жытнёва-пшанічнага хлеба, 2 віды пшанічнага хлеба, вялікую колькасць булачных і здобных вырабаў. На заводзе пастаянна праводзіцца работа па абнаўленні асартыменту, удасканаленні тэхналогій з мэтай паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі і павелічэнні тэрмінаў яе захоўвання без дадання кансервантаў і дабавак.
Вялікае значэнне надаецца вонкаваму афармленню вырабаў: форме, аздабленню, пакаванню.
Наваполацкі хлебазавод з'яўляецца манапалістам у вытворчасці пірожнага заварного са згушчаным малаком. Дадзеная прадукцыя карыстаецца высокім попытам не толькі ў горадзе і прылеглых раёнах, але і за яго межамі. Ажыццяўляецца пастаўка ў другія гарады.
У 2010 г. была асвоена вытворчасць тартоў. Завод асаблівую ўвагу надае заказным тартам для любога свята. У канцы 2010 г. была запушчана комплексна-механізаваная лінія па вытворчасці пячэння аўсянага, пясочнага, прысмакаў мучных, пернікаў. На дадзены момант выпякаецца каля 20 найменняў прадукцыі.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Камсамольская, д. 14.
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Вкусный хлеб для города химиков / А. Александров // Витебский курьер. – 2005. – 6 дек. – С. 3.
2. Банщикова, О. Самое хлебное дело / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 5 янв. – С. 8.
3. Бондорева, Т. Эксклюзив для гурманов и лакомок / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 9 кастр. – С. 4.
4. Бут, А. Хлеб – хорошо, а вкусный – еще лучше! / А. Бут // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 5 студз. – С. 3.
5. Вкусный тур. Новополоцкий гостинец / подгот. Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 19 авг. – С. 8–9.
6. Духмяны каравай Прыдзвіння / падрыхт. У. Хількевіч // Звязда. – 2012. – 22 сак. – С. 4.
7. Конышева, Н. Труд, который нужен всем / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 14 лістап. – С. 2.
8. Конышева, Н. Хлеб на стол, так и стол – престол / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 11 студз. – С. 1.
9. Малашеня, Л. Родной хлеб – самый вкусный / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2013. – 28 нояб. – С. 10.
10. Мальцев, В. В будущее – с уверенностью / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 21 кастр. – С. 1.
11. Павлюк, Ю. Вкус хлеба / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 27 вер. – С. 3.
12. Петрова, Е. Наши люди предпочитают классику / Е. Петрова // Витебские вести. – 2016. – 9 февр. – С. 1–2.
13. Сладка ли жизнь в стране печенья? / подгот. Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 5 сак. – С. 5.
14. Сытник, И. Хлебопеки / И. Стыник // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 6 сак. – С. 5.
15. Факеев, В. Эталон вкуса и пользы / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 27 янв. – С. 4.
16. Яско, А. Как хлеб на стол, так и стол – престол / А. Яско // Народная газета. – 2008. – 20 жн. – С. 7.