Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пастаўскі малочны завод, ААТ. Пастаўскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Пастаўскі малочны завод»
Былая назва Пастаўскі завод па перапрацоўцы малака (1939)
маслазавод Маладзечанскага абласного трэста «Маслопром» (1949)
Пастаўскі маслазавод (1953)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1939
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Галіна малочная прамысловасць
Сайт http://www.moloko.by/

 

ААТ «Пастаўскі малочны завод» – адно з лепшых і найстарэйшых горадаўтваральных прадпрыемстваў горада і раёна. Першыя архіўныя звесткі пра наяўнасць у Паставах прадпрыемства па перапрацоўцы малака сустракаюцца ў даваенных крыніцах. 1 ліпеня 1939 г. прынята лічыць датай заснавання Пастаўскага завода па перапрацоўцы малака. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі і стварэння ў 1940 г. Пастаўскага раёна прадпрыемства нацэльвалася на прыёмку малака ад насельніцтва і яго першасную перапрацоўку. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі 1941–1944 гг. завод працаваў толькі часткова. Ён тады размяшчаўся па вул. Паркавай, 4 і вырабляў выключна сметанковае масла. Пасля вызвалення г. Паставы Савецкай Арміяй 5 ліпеня 1944 г. завод працягнуў сваю працу. Адначасова на ім вяліся аднаўленчыя работы. Штат завода складаўся тады ўсяго з 10 чалавек. З лістапада 1944 г. завод увайшоў у склад Пастаўскага раймаслапрама Маладзечанскага трэста аблмаслапрама. З 1949 г. прадпрыемства стала галаўным маслазаводам Маладзечанскага абласнога трэста «Маслопром». 7 верасня 1953 г. Пастаўскае раённае заводаўправленне было скасавана, завод атрымаў назву «Пастаўскі маслазавод» і пэўную гаспадарчую самастойнасць. Праз год, у лістападзе 1954 г., ён стаў галаўным маслазаводам у Пастаўскім раёне. Пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ў 1960 г. завод увайшоў у падпарадкаванне Віцебскаму абласному трэсту «Маслопром». У сувязі з ростам насельніцтва ў г. Паставы, павелічэннем попыту на малочную прадукцыю, а таксама з павелічэннем аб’ёмаў закупак малака ў калгасаў, саўгасаў і ў насельніцтва паўстала пытанне аб неабходнасці будаўніцтва новага малакаперапрацоўчага завода ў райцэнтры. На гэты конт было прынята адпаведнае ўрадавае рашэнне. Для будаўніцтва новага завода ў 1958 г. быў адведзены зямельны ўчастак на плошчы 2,25 га, размешчаны з паўднёва-ўсходняга боку горада. У 1961 г. на пастаўскай зямлі было распачата будаўніцтва новага завода на тым месцы, дзе ён зараз і размяшчаецца.

Выпускаемая прадукцыя: сыры, кісламалочныя прадукты, алей, малако, вяршкі, смятана.

У 2005 г. прадпрыемства рэалізавала спажыўцам разнастайнай прадукцыі амаль на 17 мільярдаў рублёў, рост склаў 21 %. Высокая канкурэнтаздольнасць яе пацвярджаецца 35-% ростам экспартных паставак, якія ў агульным аб’ёме рэалізацыі прадукцыі на канец года склалі 45 %. Прыбытак за год чакаецца ў межах аднаго мільярда рублёў. Завод не ведае праблем з рэалізацыяй прадукцыі. У гандлёвую сетку раёна, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў яна дастаўляецца па заяўках гандлю і іншых надзейных партнёраў.

У залатой скарбонцы прадпрыемства немала ўзнагарод. Самыя апошнія з іх – дыплом фіналіста ў намінацыі «Традыцыйныя беларускія прадукты» прэміі «Народная марка Беларусі-2017», два Гран-пры і прызавыя месцы ў народным конкурсе-дэгустацыі «Чэмпіён густу» (г. Мінск), перамога ў «Лепшых таварах Рэспублікі Беларусь-2017».

На сённяшні дзень ААТ «Пастаўскі малочны завод» з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна. Удзельная вага яго прадукцыі ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці складае крыху больш за 31 %. ААТ «Пастаўскі малочны завод» з’яўляецца рэгіянальным прадпрыемствам Віцебскай вобласці, якое займае 9,8 % у агульным выпуску малочнай прадукцыі. Такім чынам, сёння доля завода ў агульным балансе малочнай прадукцыі краіны складае прыкладна 1 %. Існуючыя вытворчыя магутнасці завода разлічаны на выпуск у год пры адназменнай працы 1020 т масла жывёльнага, 6000 т сыру, за 22000 т натуральнамалочнай прадукцыі. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці на сённяшні дзень маюць сыры – 60 %. Удзельная вага натуральнамалочнай прадукцыі складае 25 %, масла жывёльнага – 7 %. Прыкладна 8 % прыпадае на іншыя пазіцыі (сыроватка, ЗЦМ і інш.). Вытворчыя магутнасці загружаныя на ўзроўні, дастатковым для рэнтабельнай працы прадпрыемства.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Крупскай, 84.

 

ААТ «Пастаўскі малочны завод». Фотаздымак з сайта http://postavy.vitebsk-region.gov.byПрадукцыя ААТ «Пастаўскі малочны завод». Фотаздымак з сайта http://vitmmp.byААТ «Пастаўскі малочны завод». Фотаздымак з сайта http://pristalica.by

ЛІТАРАТУРА

1. Боровикова, О. Все краски жизни / О. Боровикова // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 27 июня. – С. 6.

2. Бут, А. В Поставах сыра будет много. Но!.. / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2012. – 2 жн. – С. 10.

3. Бут, А. К свершениям готов! / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2011. – 9 июня. – С. 10.

4. Гарлуковіч, Т. Г. Малыя, ды ўдалыя / Т. Г. Гарлуковіч ; гутарыў У. Сауліч // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 12 снеж. – С. 2.

5. Касаткина, Ф. Народ оценил / Ф. Касаткина // Пастаўскі край. – 2017. – 21 чэрв. – С. 1.

6. Касцень, Г. П. «Работа над якасцю і мадэрнізацыя дазваляюць не губляць рынкі» / Г. П. Касцень ; гутарыла А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2017. – 18 лістап. – С. 3.

7. Молочные реки с сырными берегами / подгот.: А. Быньков, Э. Каролевич // Витебские вести. – 2016. – 17 дек. – С. 8–9.

8. Наумова, А. От хорошего – к лучшему, от лучшего – к совершенству / А. Наумова // Сельская газета. – 2018. – 29 марта. – С. 14.

9. Пастернак, Т. Натуральные продукты от «Поставы городка» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 26 чэрв. – С. 5.

10. Поставский молочный завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 361–362.

11. «Поставы городок»: новый этап развития // Народная газета. – 2013. – 10 снеж. – С. 9.

12. Танана, А. Представили себя достойно / А. Танана // Пастаўскі край. – 2018. – 28 лют. – С. 3.

13. Філановіч, В. «Паставы-гарадок» – гэта высокая якасць / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2015. – 12 лют. – С. 3.

14. Хількевіч, У. «Паставы–гарадок» жыве і змагаецца / У. Хількевіч // Звязда. – 2006. – 28 студз. – С. 8.

15. Шпаковская, Г. «Всегда высокое качество продукции!» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 27 февр. – С. 2.

16. Юхно, И. У. «Поставы-городок» – гарантия качества / И. У. Юхно ; беседовала С. С. Потенкова // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 21 ліп. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

1. О предприятии  ОАО «Поставский молочный завод»