Верхнядзвінскі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 18.12.2018 13:58
Сучасная назва | Верхнядзвінскі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам» |
Былая назва | Дрысенская хлебапякарня |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://vhp.by/filial-verhnedvinsk |
Дрысенская хлебапякарня аднавіла выпуск хлеба ў 1944 годзе пасля вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У суткі выпрацоўвалася да 5 тон хлеба.
У 1962 годзе ў сувязі з перайменаваннем г. Дрысы ў г. Верхнядзвінск, хлебазавод, пабудаваны на базе старой пякарні, стаў называцца Верхнядзвінскім.
Яшчэ на этапе праектавання завода меркавалася, што ён будзе забяспечваць хлебам не толькі Верхнядзвінскі раён, але і прылягаючыя да яго тэрыторыі Расіі і Латвіі. Таму магутнасці прадпрыемства разлічваліся на выпуск 38 тон прадукцыі ў суткі.
У кастрычніку 1998 года пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы хлебазавод магутнасцю 40 тон у суткі. На хлебазаводзе ўстаноўлены 2 тэхналагічныя лініі па вытворчасці хлеба і адна лінія па выпуску булачных вырабаў на базе печы. Адначасова пабудаваны новы будынак кацельні. У лістападзе 1988 года ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак кандытарскага цэха, што дазволіла арганізаваць вытворчасць тартоў, пірожных, кексаў, боханаў, пернікаў і печыва.
У 1999 годзе запушчана лінія выпуску макаронных вырабаў. У 2000 годзе лінія дапоўнена электрашкафамі для сушкі. У сакавіку 2002 года арганізавана вытворчасць пладовых араматызаваных він з канцэнтраваных сокаў, у жніўні 2002 года ўведзены ў строй цэх па прыёмцы фруктовай сыравіны, што дазволіла арганізаваць вытворчасць зброджана-спіртаваных сокаў.
За 2009–2011 гг. філіялам РУВП «Віцебскхлебпрам» Верхнядзвінскі хлебазавод асвоены шырокі асартымент він: «Царскі шынок», «Фруктова-цытрусавы сад» і г. д. Асвоена вытворчасць джэмаў, вытворчасць він спецыяльнай тэхналогіі.
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Маскоўская, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Гирин, Ч. «Нашему заводу, как человеку, трудно жить хлебом единым» / Ч. Гирин // Финансы. Учет. Аудит. – 2004. – № 11. – С. 10.
2. Дзвінская, С. Жыццё, якое пахне хлебам / С. Дзвінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2004. – 24 верас. – С. 2.
3. Лукьянова, Н. Хлеб по традиционным рецептам / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 26 ліп. – С. 2.
4. Масловская, О. Задел на будущее / О. Масловская // Витебские вести. – 2015. – 24 дек. – С. 2.
5. Пригожий, М. Его величество Хлеб... / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 20 верас. – С. 1.
6. Пригожий, М. Тут хлебный дух... / М. Пригожий // Віцебскі рабочы. – 2004. – 20 сак. – С. 5.
7. Яцкевич, Т. Рецепт достойной жизни / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2003. – 23 дек. – С. 2.