Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Талачынскі кансервавы завод, РУП. Талачынскі раён

 

Сучасная назва РУП «Талачынскі кансервавы завод»
Тып рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1906
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Азярцы
Галіна харчовая прамысловасць
Сайт http://tolochinkz.by

 

РУП «Талачынскі кансервавы завод» – адно з найстарэйшых беларускіх прадпрыемстваў, пабудаванае ў 1906 г.

Першапачаткова ў былой вінакурні польскіх паноў Гадзінскіх займаліся вытворчасцю і перапрацоўкай садавінна-ягаднай прадукцыі. У 1925 г. завод пачаў выпуск пладовага віна, якое разлівалася ў бочкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны прадпрыемства знаходзілася на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі і было часткова разбурана.

У 1946 г. завод пачаў разліў садавінна-ягадных він у бутэлькі. Значна пазней аб'ём вытворчасці прадукцыі скараціўся і завод пачаў выпуск сокаў. Прадпрыемства было перайменавана з вінаробчага ў кансервавае.

З 1994 года завод спыніў выпуск сокаў і выпускае толькі садавінна-ягадныя віны.

У 2002 г. да прадпрыемства далучаны Талачынскі крухмальны завод.

У лютым 2005 г. было далучана яшчэ адно вытворчае падраздзяленне – Гарадоцкі харчовы камбінат, які спецыялізуецца на выпуску кандытарскіх вырабаў, гарчыцы, маянэзу, безалкагольных напояў.

Выпускаемая прадукцыя: віно пладовае, віно вінаграднае, сокі, нектары, крухмал бульбяны, іншая сельскагаспадарчая прадукцыя (рапс, пшаніца, грэчка і інш.), садавінная прадукцыя (яблыкі, грушы), ягадная прадукцыя (агрэст, чырвоная і чорная парэчка, аронія чарнаплодная, буякі садовыя і інш.), сельскагаспадарчая прадукцыя (бульба, пшаніца).

На сённяшні дзень асартыментны пералік алкагольнай прадукцыі складае больш за 60 найменняў. З 2008 г. пачаты выпуск фруктова-ягадных натуральных сталовых він, у 2014 г. распрацавана дадаткова 2 найменні, у 2015 г. яшчэ 2 найменні. Разліў вінаградных він вырабляецца з імпартных вінаматэрыялаў.

Для вытворчасці прадукцыі прадпрыемства выкарыстоўвае толькі натуральнае айчынную сыравіну. Закладка прамыслова-садавіннага саду праведзена на плошчы 527 га, на якой размешчаныя яблыні, грушы, вішня, чорная і чырвоная парэчкі, чарнаплодная рабіна, агрэст, маліна, буякі.

Строгі кантроль за якасцю прадукцыі ажыццяўляе акрэдытаваная лабараторыя.

У 2015 г. прадпрыемства прымала ўдзел у рэспубліканскай выставе – Белагра-2015, алкагольная прадукцыя адзначана двума дыпломамі якасці. На выставе «БелЭкспа» (г. Мінск) прадпрыемства адзначана дыпломам якасці. На Міжнародным конкурсе-дэгустацыі «Віна-2015» (г. Ялта) залатых медалёў удастоены віна фруктова-ягадныя «Вішнеў», «Чырвонапарэчкавае», «Чорнапарэчкавае».

За перыяд з 2000 па 2015 гг. прадпрыемства атрымала 68 медалёў рознай вартасці.

У 2011 г. уведзена ў эксплуатацыю першая чарга бульбасховішча на 12 тыс. тон.

Ствараецца пчолагаспадарка. У цяперашні час налічваецца 120 пчоласем'яў.

У лістападзе 2012 г. уведзены ў эксплуатацыю аб'ект «Рэканструкцыя фруктасховішча на 2,4 тыс. тон з будаўніцтвам лініі сартавання садавіны і навеса захоўвання тары на тэрыторыі вытворчай базы прамысловага саду».

У 2013 г. уведзена ў эксплуатацыю лінія падрыхтоўкі збожжа і насення прадукцыйнасцю 5 тон у гадзіну.

У лютым 2015 г. уведзена другая чарга бульбасховішча на 12 тыс. тон, у якім маецца цэх дапрацоўкі бульбы з лініяй мыйкі, сухой чысткі і фасоўкі.

На айчынным рынку прадпрыемствам рэалізуюцца бульба, садавіна і ягоды ўласнай вытворчасці, садавінна-ягадныя і натуральныя віны, крухмал бульбяны. Больш за 50 % крухмалу экспартуецца ў РФ.

У карыстанні прадпрыемства знаходзіцца 7572 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворыва – 6362,5 га.

Дырэктар – Анюхоўскі Анатоль Васільевіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Азярцы, вул. Школьная, 16 а.

 

Талачынскі кансервавы завод. Фотаздымак з сайта http://tolochin.vitebsk-region.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Анюховский, А. «Производственные мощности предприятия будем наращивать за счет садоводства» / А. Анюховский; беседовали: О. Ананич, О. Венгеренко // Финансы, учет, аудит. – 2007. – № 1. – С. 9–10.

2. Бірукоў, В. Уражваюць здабыткі, не менш – новыя далягляды / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2007. – 6 чэрв. – С. 1, 4.

3. Бурская, Л. А. І французам спадабалася / Л. А. Бурская // Наша Талачыншчына. – 2006. – 25 лістап. – С. 2.

4. Заградский, В. Толочинское ускорение / В. Заградский // Народная газета. – 2012. – 6 чэрв. – С. 13.

5. Залесская, С. В награду золотые медали / С. Залесская // Белорусская нива. – 2007. – 11 янв. – С. 2.

6. Инновационный подход // Народная газета. – 2012. – 27 лістап. – С. 4, 6.

7. Кавунов, П. Выстоявшая трижды / П. Кавунов // Сельская газета. – 2014. – 14 авг. – С. 14.

8. Лебедева, О. Нашего поля ягода / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 17 сент. – С. 3.

9. Лебедева, О. 110 лет: от винокурни до многопрофильного производства / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 15 дек. – С. 5.

10. Лебедева, О. Тонны высокого качества / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 19 нояб. – С. 8.

11. Ляшук, С. Толочинская марка / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 30 сент. – С. 15.

12. Маціеўскі, М. [Талачынскі] кансервавы завод адзначыў векавы юбілей / М. Маціеўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 11 лістап. – С. 3.

13. Орловский, А. Эликсир жизни / А. Орловский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 14 чэрв. – С. 3.

14. Рыжкова, Н. Тандем традиций и инноваций / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2014. – 12 апр. – С. 2.

15. Стариков, В. С прицелом на завтра / В. Стариков // Віцебскі рабочы. – 2006. – 28 студз. – С. 2.

16. Телятко, Е. «Талачынцы... добрых спраў яны зачынцы!» / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2007. – 6 лют. – С. 4.

17. Толочинский консервный завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 515–516.

18. Шпаковская, Г. Толочинский консервный [завод] расширяет сырьевую базу / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2005. – 15 сак. – C. 4.

19. Эффект интеграции / подгот. В. Чернушенко // Народная газета. – 2013. – 14 лют. – С. 11.

20. «Эффективно развиваясь, мы делаем вклад и в будущее нас самих, и наших детей» / подгот.: П. Кавунов [и др.] // Белорусская нива. – 2012. – 20 июля. – С. 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  РУП «Толочинский консервный завод». О предприятии

arrow  РУП «Толочинский консервный завод»