Браслаўрыба, філіял ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат». Браслаўскі раён, г. Браслаў
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 15.01.2019 13:32
Сучасная назва | ААТ «Браслаўрыба», філіял ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат»» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Філіял «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» – несумненны лідар на рынку «рыбных кансерваў», якія карыстаюцца вялікім попытам у жыхароў краіны.
Усяго ў філіяле выпускаюць каля 40 найменняў прадукцыі, штогод асвойваюць новыя магчымасці. Пакупнікам прапануюцца кансервы натуральныя, у алеі, у таматным соусе, з гароднінай, крупамі і г. д.
Рыбная прадукцыя з Браслава ўжо не адзін год карыстаецца попытам у спажыўцоў. Пра гэта сведчаць лічбы. Так, у 2017 годзе было выраблена 2107 тон рыбных кансерваў на суму 7,6 мільёна рублёў. Тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці – 104,3 %.
За лічбамі – праца людзей і прафесіяналізм, старанне і адказнасць. У калектыве больш за 160 чалавек, кожны на сваім месцы выконвае работу, з якой і складаецца агульны поспех.
Так, у маі 2017 года быў атрыманы дазвол пастаўляць прадукцыю ў краіны Мытнага саюза, акрамя Расійскай Федэрацыі. У гандлёвыя сеткі Казахстана, Кыргызстана і Туркменістана было адпраўлена 140 тон рыбных кансерваў, або 5 % ад агульнага аб'ёму выпускаемай прадукцыі. Акрамя гэтых краін, у дадзены момант ідуць перагаворы пра пастаўкі ва Узбекістан і Грузію.
Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Дзяржынскага, 50.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. «Браславрыба»: ставка на высокое качество оправдана / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 3 окт. – С. 10.
2. Конохова, Н. «Браславрыба» – имидж прежний, или Каждый может найти свою «золотую рыбку» / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 29 авг. – С. 4.
3. Набеева, Е. Без красителей и консервантов / Е. Набеева // Браслаўская звязда. – 2018. – 4 крас. – С. 2.
4. Набеева, Е. «Браславрыба» идёт вперёд / Е. Набеева // Браслаўская звязда. – 2018. – 24 студз. – С. 2.
5. Набеева, Е. Если идти, то только вперёд / Е. Набеева // Браслаўская звязда. – 2016. – 30 лістап. – С. 3.
6. Набеева, Е. Радовать своего покупателя / Е. Набеева // Браслаўская звязда. – 2017. – 12 сак. – С. 4.
7. Пашкевіч, Т. Год абяцае быць плённым / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 18 нояб. – С. 10.
8. Пашкевіч, Т. Грошы прыносіць рыба / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 13 дек. – С. 2.
9. Пашкевіч, Т. З Браслава – у Сярэднюю Азію / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 27 марта. – С. 3.
10. Пашкевіч, Т. Курс на Азію / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 13 янв. – С. 3.
11. Пашкевіч, Т. Напярэдадні акрэдытацыі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 2 февр. – С. 3.
12. Пашкевіч, Т. Ні кроку назад, толькі наперад / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 11 июня. – С. 3.
13. Пашкевіч, Т. Нягледзячы на абставіны / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 10 дек. – С. 11.
14. Садовіч, А. Натуральная прадукцыя, высокая якасць / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 7 снеж. – С. 4.
15. Якубовіч, Ч. І рыбка не ў пашане / Ч. Якубовіч // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 14 жн. – С. 2.