Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаўскі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Браслаўскі раён, г. Браслаў

 

Сучасная назва ААТ «Браслаўскі хлебазавод», філіял ААТ «Віцебскхлебпрам»
Былая назва Браслаўскі хлебакамбінат
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1966
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў
Галіна харчовая прамысловасць
Сайт http://vhp.by/filial-braslov

 

Гісторыя Браслаўскага хлебазавода пачалася ў жніўні 1966 года, калі на базе райпрамкамбіната быў утвораны хлебакамбінат. Размясціўся ён у будынку па вуліцы Ленінскай. Да 1976 года, акрамя выпечкі хлеба, тут нарыхтоўвалі і перапрацоўвалі гародніну, мелі цэх па вырабе карамелі і выпускалі так званую «палачку-стукалачку». Прадпрыемства развівалася і, як сведчаць старыя справаздачы, штогод нарошчвала аб'ёмы вытворчасці прыкладна на 8 %.

25 сакавіка 1991 года дзяржаўная камісія падпісала акт аб увядзенні ў эксплуатацыю новага завода.

Пік вытворчасці на Браслаўскім хлебазаводзе прыйшоўся на 1993 год. У суткі тады выпякалі каля 33 тон хлебабулачных вырабаў.

Сёння штодзень хлебапёкі пастаўляюць спажыўцам больш за 20 відаў хлебабулачных вырабаў. Кожны месяц тут стараюцца абнавіць асартымент. I за ўсім гэтым стаіць зладжаная работа калектыву, які пастаянна працуе на перспектыву. У калектыве нямала тых, хто прысвяціў рабоце на прадпрыемстве 30 і больш гадоў.

Сёння Браслаўскі хлебазавод – гэта сучаснае прадпрыемства, абсталяванае навейшай тэхнікай, змяшчае штат кваліфікаваных спецыялістаў. Філіял бесперапынна развіваецца, асвойвае новыя тэхнікі і віды вытворчасці хлебабулачных вырабаў і кандытарскай прадукцыі, а таксама безалкагольнай прадукцыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Дзяржынскага, 71.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Метод пряника / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 14 сак. – С. 21.

2. Древницкий, А. Единственный рецепт хлеба: дешёвый / А. Древницкий // Советская Белоруссия. – 1996. – 17 мая. – С. 3.

3. Маклаченко, И. Разнообразен по форме, но неизменно вкусен / И. Маклаченко // Народнае слова. – 2005. – 9 жн. – С. 6.

4. Набеева, А. Новы хлеб на браслаўскіх прылаўках / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2010. – 13 кастр. – С. 2.

5. Палулех, З. Арыентуюцца на пакупніка / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2012. – 17 лістап. – С. 3.

6. Палулех, З. Верны выбранаму шляху / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2009. – 25 лют. – С. 1, 4.

7. Палулех, З. Павагу заслужылі працай / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2008. – 10 снеж. – С. 3.

8. Палулех, З. Усё для спажыўца / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2004. – 13 лістап. – С. 1–2.

9. Палулех, З. Хлеб на нашым стале / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2003. – 15 лістап. – С. 2.

10. Пашкевіч, Т. Выкарыстоўваючы ўнутраныя рэзервы / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2000. – 20 снеж. – С. 2.

11. Пашкевіч, Т. Хлеб на стол – і стол прастол / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 22 сент. – С. 4.

12. Пашкевіч, Т. Юбілей хлебазавода / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2001. – 7 крас. – С. 1–2.

13. Петушко, К. Держит руку на пульсе предприятия / К. Петушко // Браслаўская звязда. – 2018. – 7 сак. – С. 3.

14. Петушко, К. Новинка продукции хлебозавода / К. Петушко // Браслаўская звязда. – 2016. – 19 кастр. – С. 5.

15. Яцкевич, Т. Будет на заводе газ / Т. Яцкевич // Народная газета. – 2006. – 30 июня. – С. 2.