Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэх па вытворчасці сыру, філіял УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», ААТ. Браслаўскі раён, г. Браслаў

 

Сучасная назва ААТ «Цэх па вытворчасці сыру» , філіял УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат»
Былая назва ААТ «Браслаўскі малочны завод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1987
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў
Галіна харчовая прамысловасць

 

Браслаўскі малочны завод быў пабудаваны ў 1987 годзе. Малако, кефір, вяршкі, масла жывёльнае, ёгурты – гэта далёка не поўны пералік прадукцыі, якую выпускала прадпрыемства. У 2003 годзе на прадпрыемстве была запушчана вытворчасць сыроў.

У 2012 годзе будынак завода быў знесены, а затым на яго месцы з нуля паўстала сучасная сыраробная вытворчасць, якая афіцыйна была адкрыта ў канцы 2013 года. Быў пабудаваны новы вытворчы будынак, а таксама з нуля створаны і аснашчаны сучасным абсталяваннем усе спадарожныя ўчасткі: кацельня, кампрэсарныя станцыі, станцыя абезжалезвання і г. д.

Ужо ў 2014 годзе прадукцыя з Браслава, якая выпускалася пад брэндам «Аляксандраўскія сыры», атрымала званне «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».

Да мадэрнізацыі ў Браславе выпускалі каля 2 тон сыру за суткі. Але прадукцыя не знаходзіла збыту на замежных рынках.

Сёння на прадпрыемстве за суткі ў сярэднім перапрацоўваецца 140 тон малака. Першапачаткова ўся сыравіна, якая паступае з уласных зон, жорстка сартуецца. Сырапрыгодная ідзе на сыр, несырапрыгодная – пастаўляецца на галаўное прадпрыемства з мэтай яго далейшай глыбокай перапрацоўкі. Усяго ў месяц у Браславе вырабляецца каля 300 тон сыру, 87 % гатовай прадукцыі рэалізуюць у Расію.

Аднак, працуючы на экспарт, не забываюць і пра айчынных спажыўцоў. Браслаўскія сыры можна купіць у большасці магазінаў рэспублікі, пакупнікам прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Дзяржынскага, д. 73.

Цэх па вытворчасці сыру, філіял УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат». г. Браслаў. Фотаздымак з сайта http://glmkk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Нежный аромат браславских сыров / Д. Берникович // Народнае слова. – 2010. – 7 верас. – С. 4.

2. Берникович, Д. Памятный день в истории района / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 12 нояб. – С. 1–2.

3. Буланава, В. Купляйце беларускае – не пашкадуеце! / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2017. – 25 кастр. – С. 5.

4. Буланова, В. Браславский сыр в европейской упаковке / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2018. – 25 крас. – С. 4.

5. Буланова, В. Ещё один вкус нашего сыра / В. Буланова // Браслаўская звязда. – 2018. – 14 крас. – С. 1–2.

6. Крученкова, О. Плюс десять тонн сыра / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 6 жн. – С. 2.

7. Мурашкина, В. «Александровские сыры» из Браслава / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 9 нояб. – С. 1–2.

8. Палулех, З. Прадукцыя карыстаецца попытам / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2003. – 15 лістап. – С. 1–2.

9. Пашкевіч, Т. На шляху карэнных перамен / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 17 лістап. – С. 3.

10. Пашкевіч, Т. Пакуль завод жыве, жыве і надзея... / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2003. – 19 крас. – С. 1–2.

11. Пашкевіч, Т. Хуткіх перамен не чакаецца / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2002. – 24 крас. – С. 1, 3.

12. Пашкевич, Т. Чтобы успешно конкурировать, надо постоянно развиваться / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2017. – 12 янв. – С. 2.

13. Шпаковская, Г. Легенда о браславском сыре / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 25 сент. – С. 1–2.