Лепельскі хлебазавод, ААТ. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 12:23
- Адноўлена 30.04.2019 09:14
Сучасная назва | ААТ «Лепельскі хлебазавод» |
Былая назва | Хлебапякарня (1925) |
Хлебакамбінат Белхлебтрэста (1954 | |
Райхарчкамбінат (1956) | |
Хлебакамбінат абласнога вытворчага аб'яднання хлебапякарнай прамысловасці (1965) | |
Лепельскі хлебазавод (1976) | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1925 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель |
Галіна | харчовая прамысловасць |
У архіўных дадзеных Лепельскі хлебазавод згадваецца ў 1925 годзе. 19 снежня 1925 года была адкрыта пякарня, «спадзяючыся, што яна будзе выгадным прадпрыемствам, бо ў горадзе не маецца ніводнай добра абсталяванай хлебапякарні». На той момант там працавала 2 чалавекі. У новым будынку пякарня пачала працаваць з 1 чэрвеня 1948 года.
На 1 студзеня 1936 года тут працавала ужо 43 чалавекі, з іx 20 чалавек – рабочыя. За 1935 год выраблена 1930 тон чорнага хлеба і 562 – белага. У 1940 годзе магутнасць хлебапякарні складала 15 тон прадукцыі за суткі.
У часы вайны прадпрыемства было знішчана. Пасля вызвалення горада хлебапякарня была адноўлена i пры магутнасці пяць тон хлеба за суткі вырабляла толькі дзве.
20 чэрвеня 1946 года на пасяджэнні райвыканкама было разгледжана пытанне «Аб будаўніцтве ў горадзе Лепелі механізаванай хлебапякарні», прынята рашэнне аб здачы ў эксплуатацыю прадпрыемства не пазней верасня. Аднак пуск затрымліваўся з-за адсутнасці водазабеспячэння i электраэнергіі. У новым будынку хлебапякарня стала працаваць з 1 чэрвеня 1948 года.
У мaі 1956 года хлебакамбінат быў ператвораны ў райхарчкамбінат і перададзены ў падпарадкаванне абласнога аддзела прамысловасці харчовых тавараў, а з красавіка 1965 года зноў стаў называцца хлебакамбінатам i ўвайшоў у склад абласнога вытворчага аб'яднання хлебапякарнай прамысловасці.
20 красавіка 1976 года хлебакамбінат перайменаваны ў хлебазавод, які з 11 ліпеня 2001 года становіцца структурнай адзінкай Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Віцебскхлебпрам». За гады існавання прадпрыемства адбываліся яго рэканструкцыі i перабудовы. У 60-я гады былі ўстаноўлены тры механізаваныя лініі вытворчасці хлебабулачных вырабаў. У 80-я – адбылася замена старых хлебапякарных печаў на больш сучасныя. Тэхналогія гатавання хлеба была пераведзена на вадкія закваскі.
У 1982 годзе пабудаваны кандытарскі цэх.
З 1985 года завод перайшоў на бястарнае захоўванне мукі, што дазволіла палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі і знізіць выдаткі на дастаўку мукі.
У 2000 годзе ўведзена ў эксплуатацыю мініпякарня з адной печчу, а ў 2001 годзе адбылося яе пашырэнне за кошт устаноўкі другой печы для вытворчасці дробнаштучных булачных вырабаў, што дазволіла значна палепшыць іх якасць і пашырыць асартымент.
У 2001–2002 гг. праведзена рэканструкцыя лініі для вытворчасці подавага хлеба, павялічыўся выпуск заварных хлябоў. Кацельня і печы прадпрыемства былі пераведзены на прыродны газ. Адрамантаваны бытавыя памяшканні вытворчага цэха.
У 2002–2005 гг. праведзена рэканструкцыя завода. Гэта дазволіла значна паменшыць выдатак паліўна-энергетычных рэсурсаў, палепшыць умовы працы работнікаў, выключыць перабоі падачы пары на тэхналагічныя мэты. Практычна цалкам праведзена замена тэхналагічнага абсталявання. Набыта адсадачная машына, якая дазваляе вырабляць пернікі, печыва аўсянае, печыва з начынкай, пірожныя.
У 2009 годзе завершана рэканструкцыя кандытарскага цэха.
Асноўнымі задачамі філіяла «Лепельскі хлебазавод» і яго папярэднікаў з'яўляліся вытворчасць хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.
Ужо некалькі гадоў у горадзе Лепель працуюць фірменныя пункты гандлю завода. Свае вырабы мясцовыя хлебапёкі адпраўляюць у Мінск, Віцебск, Бешанковічы і іншыя гарады.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, Барысаўскі тракт, 89.
ЛІТАРАТУРА
1. Азёрны, М. Ступені росту / М. Азёрны // Лепельскі край. – 2009. – 4 снеж. – С. 2.
2. Отведать Цмока / подгот. Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 25 июля. – С. 4.
3. Телятко, Е. Идти от печи / Е. Телятко // Народная газета. – 2012. – 22 мая. – С. 4.
4. Телятко, Е. Скажите человеку «спасибо» / Е. Телятко // Вiцебскі рабочы. – 2007. – 3 лістап. – С. 2.
5. Телятко, Е. И хлебом единым... / Е. Телятко // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 22 снеж. – С. 4.
6. Телятко, Е. Таланты и поклонники / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2009. – 30 мая. – С. 4.
7. Шпаковская, Г. Традиции крепнут / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 3 июня. – С. 1, 10.
СПАСЫЛКІ