Лепельскі, філіял ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». Лепельскі раён.
- Подробности
- Створана 30.04.2019 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 15:00
Сучасная назва | філіял «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» |
Былая назва | Лепельскі камбікормавы завод |
Тып | філіял закрытага акцыянернага таварыства |
Дата заснавання | 1974 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, Барысаўскі тракт, 91 |
Галіна | харчовая прамысловасць |
На сённяшні дзень «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» – гэта філіял аграпрамысловага холдынга «Славянскі Вялес». Лепельскім камбікормавым заводам прадпрыемства называлася з 1974 года. З 2005 года завод быў арэндаваны ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», а са снежня 2007 стаў яго ўласнасцю.
У 2007 годзе на прадпрыемстве праводзілася мадэрнізацыя. Самыя значныя этапы заводскай перабудовы: будаўніцтва цэха па падрыхтоўцы збожжавай сумесі, устаноўка лініі гранулявання камбікармоў, поўная замена тэхналагічнага абсталявання, новыя зернесушыльны комплекс і склад гатовай прадукцыі, электронная вагавая. Вытворчасць папоўнілася сучаснымі тэхналагічнымі лініямі для папярэдняга змешвання збожжавай сыравіны, вытворчасці камбікармоў, падрыхтоўцы прэміксаў, экструдзіравання, лушчэння і падрыхтоўцы грануляваных камбікармоў. Тут выпускаецца каля 15 найменняў камбікармоў па ўзроставых групах і відах – для свіней, птушак, буйной рагатай жывёлы. Тэхналагічны працэс дазваляе выпрацоўваць паўнавартасныя, высокаэнергетычныя карма, якія ўключаюць у сябе да 25 розных кампанентаў, збалансаваных па мінеральным і амінакіслотным складзе.
У філіяле «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» ёсць свой маслацэх, на якім вырабляюць брыкеты макухі, рапсавы, соевы і сланечнікавы алей.
У вёсцы Забалоцце пабудавана племянная рэпрадуктыўная ферма.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, горад Лепель, Барысаўскі тракт, 91.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. Ставка на молодых / Е. Алимова // Витебские вести. – 2018. – 7 авг. – С. 3.
2. Телятко, Е. Вторая молодость / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 26 крас. – С. 15.
3. Телятко, Е. Предприятие – частное, польза – общая / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 31 дек. – С. 10.