Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Докшыцкі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Докшыцкі раён

 

Сучасная назва «Докшыцкі хлебазавод» філіял ААТ «Віцебскхлебпрам»
Былая назва Докшыцкі хлебакамбінат
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1974
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы
Галіна харчовая прамысловасць
Сайт http://www.vhp.by/filial-doshicy

 

Адно з найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў у г. Докшыцы філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам» «Докшыцкі хлебазавод» зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 года як камерцыйная арганізацыя.

Хлебазавод быў утвораны ў 1974 годзе на базе Докшыцкага хлебакамбіната і на правах вытворчай адзінкі ўвайшоў у ПА «Віцебскхлебпрам». На момант далучэння да ВА «Віцебскхлебпрам» хлебакамбінат выпрацоўваў толькі фармавы хлеб. Хлебакамбінат займаўся вытворчасцю не толькі хлебабулачных вырабаў, але і газаваных напояў, тут варылі цукеркі, салілі грыбы, выраблялі іншую прадукцыю. У 1993 годзе былі пабудаваны новыя кандытарскі і булачны цэхі, а таксама адміністрацыйны будынак.

У 2007 годзе на прадпрыемства прыйшоў газ, і разам з гэтым пачалася рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне. За год да гэтага (у 2006 годзе) была запушчана лінія па вытворчасці тэрмафільных заквасак. У 2008 годзе была набыта новая цестаапрацоўчая лінія фірмы «Усход».

У 2009–2011 гг., дзякуючы павелічэнню заявак на хлеба-булачныя вырабы, было набыта і запушчана ў эксплуатацыю некалькі новых печаў для выпуску розных відаў прадукцыі.

9 студзеня 2014 года рэспубліканскае вытворчае прадпрыемства «Віцебскхлебпрам» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскхлебпрам».

На сённяшні дзень хлебазавод вырабляе хлебабулачныя і кандытарскія вырабы толькі па заяўках, якія дае гандаль. Пастаянна вядзецца абнаўленне асартыменту, так як растуць патрабаванні да якасці вырабаў, змяняюцца спажывецкія перавагі.

Прадпрыемства вырабляе ў шырокім асартыменце хлеб (жытнёва-пшанічны, пшанічны, подавы, фармавы, тоставы, у тым ліку дыетычны і дыябетычны), булачныя вырабы (батоны, халы, булкі, пампушкі, багеты), дробнаштучныя вырабы (у тым ліку з пластовага дражджавога тэсту), хот-догі, лавашы, сухары, прысмакі мучныя, пірожныя, пернікі, бісквіт, кексы і інш. А ў летні перыяд квас «Хлебны».

У мэтах зніжэння затрат на вытворчасць ужо некалькі год прадпрыемства займаецца нарыхтоўкай уласнай сыравіны, з якой вырабляецца джэм. Гэтай начынкі хапае не толькі для ўласных патрэб, ёю забяспечваюцца і іншыя хлебазаводы вобласці.

Новыя віды прадукцыі распрацоўваюць і спецыялісты прадпрыемства. Пры распрацоўцы іх рэцэптуры выкарыстоўваюцца новыя віды сыравіны, напрыклад, раслінная смятанка, якая зніжае каларыйнасць тых жа тартоў і адначасова павялічвае тэрміны іх рэалізацыі. Дазволіла павялічыць якасць выпечкі заварнога хлеба розных сартоў укараненне складанай чатырохстадыйнай тэхналагічнай лініі прыгатавання вадкай закваскі з прымяненнем тэрмафільных бактэрый.

Докшыцкія хлебапёкі з даўніх часоў славіліся сваімі рэцэптамі і майстэрствам, таму хлеб заўсёды атрымліваецца вельмі смачным. У 2005 і 2006 гг. прадпрыемства ўдзельнічала ў конкурсе «Хлебная і кандытарская справа», дзе атрымала бронзавыя медалі за фармавы хлеб.

У прадпрыемства маецца шэраг уласных крам «Хлеб», «Гарачы хлеб» у г. Докшыцы, «Хлебны» ў г. п. Крулеўшчына, выязны гандаль у г. Паставы. З 2009 года завод пастаўляе сваю прадукцыю ў Мінск.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вуліца Савецкая, 66.

 

1.png

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. «Домовенок Кузя» жыве ў Докшыцах / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 15 крас. – С. 4.

2. Альшэўская, Т. Інжынер хлебапячэння / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 23 студз. – С. 2.

3. Альшэўская, Т. Хлеб – на абед, торт – на вяселле / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 5.

4. Берникович, Д. Докшицкий хлеб любят в столице / Д. Берникович // Народнае слова. – 2013. – 21 мая. – С. 4.

5. Воробьева, О. Хлебный город Докшицы / О. Воробьева // Советская Белоруссия. – 2014. – 17 мая. – С. 15.

6. И стол престол, когда хлеб на стол // Народная газета. – 2010. – 8 ліп. – С. 11.

7. Несцяронак, А. Самая цёплая і духмяная прафесія / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 25 студз. – С. 3.

8. Несцяронак, А. У хлебным царстве / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 9 студз. – С. 1, 4.

9. Пастернак, Т. Лаваш пришелся по вкусу / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 26 янв. – С. 3.

10. Пихта, Н. И жар, и холод / Н. Пихта // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 сак. – С. 23

11. Пригожий, М. Докшицкий хлеб: качество – отменное, цена – доступная / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 6 студз. – С. 2.

12. Саулич, В. «А наш каравай - минчанам!» / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 14 февр. – С. 7.

13. Сытник, И. Хлеб, который выпечен с душой / И. Сытник // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 3 жн. – С. 3.

14. Хлебапёк – прафесія мужчынская / падрыхт.: А. Несцяронак, Т. Саковіч, Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 17 лістап. – С. 4.