Багушэўскі спіртзавод, структурнае падраздзяленне ААТ «Віцебскі ЛГЗ «Прыдзвінне». Сенненскі раён, аг. Янова
- Подробности
- Створана 27.08.2019 12:23
- Адноўлена 27.08.2019 10:59
Сучасная назва | Багушэўскі спіртзавод |
Былая назва | Яноўскі спіртзавод імя 10-годдзя Кастрычніка (1927) |
Шлях камунізму (1959) | |
Тып | структурнае падраздзяленне |
Дата заснавання | 1898 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова |
Галіна | |
Сайт |
У 1898 годзе ў маёнтку Зарэчча (зараз – вёска Янова Сенненскага раёна) памешчык Славінскі пабудаваў бровар, які быў забяспечаны паравой машынай магутнасцю ўсяго толькі 20 конскіх сіл. У год выпускалася шэсць тысяч вёдзер спірту-сырцу.
У гады Першай Сусветнай вайны вытворчасць спынілася. У 1927 годзе прадпрыемства «Яноўскі спіртзавод імя 10-годдзя Кастрычніка» было адноўлена. Яго магутнасць складала ўжо 220 дэкалітраў у суткі. У 1936 годзе перайменавана ў Багушэўскі спіртзавод.
У 1927–1936 гг. зманціравана новае абсталяванне, а таксама пабудавана вузкакалейка для дастаўкі торфу.
У гады Вялікай Айчыннай вайны спіртзавод быў разбураны. У 1944 годзе – адноўлены.
У 1953 годзе вытворчая магутнасць дасягнула 800 дэкалітраў спірту-сырцу ў суткі. У 1958 годзе ўвялі ў строй новую кацельню, у 1960 годзе пачалі выпускаць вуглекіслату.
У 1962 годзе пабудаваны клуб на 200 месцаў. У 1970 годзе спіртзаводу было прысвоена званне «Прадпрыемства высокай культуры вытворчасці».
У 1972–1989 гг. устаноўлена рэктыфікацыйная калона на 2000 дэкалітраў спірту ў суткі.
У 1989 годзе за кароткі час праведзена замена соладу на фермент, упершыню ў рэспубліцы ажыццяўлена рэктыфікацыя спірту-сырцу.
У 2001 годзе перайменаваны ў РУВП з сучаснай назвай. У 2005 годзе быў далучаны як філіял да РУП «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод», з 2010 года яго структурнае падраздзяленне.
У 2005 годзе ўведзена новая тэхналогія брагарэктыфікацыі, у 2006 годзе – праграмна-тэхнічны комплекс АСУ тэхналагічнага працэсу. У 2007 годзе была набыта зерневая сушылка італьянскай фірмы «Агрэкс».
У 2009 годзе прадпрыемства вырабляе спірт рэктыфікаваны (у тым ліку «Эліта», «Люкс», вышэйшай ачысткі), вуглекіслату. Распрацаваны новы сорт спірту «Прыдзвінне» больш высокай ступені ачысткі.
Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці этылавага спірту з крухмалістай сыравіны. У структуры прадпрыемства ўчасткі: вытворчы (аддзяленні падпрацоўвання зярнят, варачнае, брадзільнае, рэктыфікацыйнае, вуглекіслотнае; спіртасховішча), транспартна-сыравінны, будаўнічы, рамонтна-механічны, энергетычны, кацельня.
Спірт сорту «Люкс» удастоены розных узнагарод: дыплом II ступені за высокую якасць на дэгустацыйным конкурсе «Густ-2010» у Мінску, залаты медаль на «Маскоўскім міжнародным конкурсе спірту-2012», сярэбраны медаль на «Маскоўскім міжнародным конкурсе спірту-2014», залаты медаль на «ПРАДЭКСПА-2019» у Маскве.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова, вуліца Багушэўская, д. 28.
ЛІТАРАТУРА
1. Астапчык, В. Багушэўскаму спіртзаводу – 105 гадоў / В. Астапчык // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 4 лістап. – С. 3.
2. Бондаревич, О. «Весомо женщин слово» / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 23 мая. – С. 3–4.
3. Ивченко, Л. Успех требует развития / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 6 сент. – С. 2.
4. Каролевич, Э. Главное – меру знать / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 6 марта. – С. 7.
5. Лазука, І. Е. Ад бровара – да сучаснага прадпрыемства / І. Е. Лазука // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 520–521.
6. Лукьянова, Н. На старейшем предприятии работают не по старинке / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 12 крас. – С. 8.
7. Мурашкина, В. Завод не местного значения / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2004. – 5 чэрв. – С. 3.
8. Пустошило, Н. А. Богушевский спиртзавод / Н. А. Пустошило // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 78.
9. РУПП «Богушевский спиртзавод»: качество, проверенное временем // Народная газета. – 2005. – 26 студз. – С. 3.