Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сенненскае райспажыўтаварыства. Сенненскі раён, г. Сянно

 

Сучасная назва Сенненскае райспажыўтаварыства
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова
Галіна

харчовая прамысловасць

 

Сенненскае раённае спажывецкае таварыства – шматгаліновая структура, якая ўключае прамысловасць, нарыхтоўчы аддзел, аптова-размеркавальныя склады, транспартны аддзел, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання.

Прамысловая дзейнасць прадстаўлена хлебазаводам і каўбасным цэхам. Вырабляецца 150 відаў прадукцыі. У 2017 годзе райспажыўтаварыства ўклала свае сродкі на 144 тыс. рублёў: 12,5 % – у будаўніча-мантажныя работы, 87,5 % – у абсталяванне. На хлебазаводзе была ўведзена ў эксплуатацыю нямецкая энергаэфектыўная печ, праведзена замена тэхналагічнага абсталявання каўбаснага цэха, што дазволіла зменшыць сабекошт і значна павысіць асартымент прадукцыі. Кааператыўнай прамысловасцю Сенненшчыны за 2017 год выраблена 1598,7 тон хлебабулачных вырабаў, 94 тоны каўбасных вырабаў, 93,1 тоны мясных паўфабрыкатаў, 146,5 тон мяса.

Хлебабулачныя вырабы ў агульным аб'ёме прадукцыі кааператыўнай прамысловасці складаюць 59,9 %. Батон «Славянскі» быў адзначаны сярэбраным медалём на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. У вытворчых цэхах працуюць каля 40 чалавек.

У Сенненскім райспажыўтаварыстве гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва займаюцца 72 крамы, якія размешчаны ў асноўным у сельскай мясцовасці. Прадпрыемства забяспечвае гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ў 330 населеных пунктах, у тым ліку з колькасцю жыхароў менш 10 чалавек.

У 2018 годзе ў насельніцтва закуплена сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны на 843 тыс. рублёў. Аб'ёмы закупак дазволілі дасягнуць 117 % росту тэмпаў паставак прадукцыі на экспарт. У Расійскую Федэрацыю адгружана 425,3 тон бульбы, 44,1 тона гародніны, 0,4 тоны ягад.

Аўтамагазіны абслугоўваюць 4,8 тыс. чалавек, якія пражываюць у 24 вёсках раёна. Дзевяць прадуктовых фургонаў абсталяваны стэлажамі, шафамі, халадзільнымі, электроннымі вагавымяральнымі прыборамі, касавымі суміруючымі апаратамі, неабходным інвентаром. Яны працуюць на сямі маршрутах. Яшчэ тры аўтамабілі па заяўцы пакупнікоў развозяць непрадуктовую групу тавараў. У 2018 годзе сярэднясутачны таваразварот аднаго перасоўнага магазіна склаў 137, 9 тыс. рублёў, тэмп росту за год у параўнанні з папярэднім дасягнуў 109,6 %.

Па стане на 2019 год райспажыўтаварыства мае 11 кропак грамадскага харчавання.

На прадпрыемстве працуюць звыш 560 чалавек. Дзейнічае прафсаюзны камітэт, першасныя арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Кастрычніцкая, д. 4.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Березюк, Е. Сосиски-колбасочки, конфетки-бараночки / Е. Березюк // Рэспубліка. – 2009. – 17 сак. – С. 2.

2. Буракова, Т. Не падвяла сямейную дынастыю / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 30 кастр. – С. 3.

3. Буракова, Т. Склаўшы рукі, выніку не атрымаеш / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 18 ліп. – С. 6.

4. Буракова, Т. Оценить – значит попробовать / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 14 сак. – С. 4.

5. В ногу со временем // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 6 ліп. – С. 4.

6. Гуляй, І. М. Аргументы райспажыўтаварыства на карысць пакупнікоў / І. М. Гуляй ; гутарыў А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 17 лют. – С. 3.

7. Залесская, С. «Акрополь» появился в белорусской глубинке / С. Залесская // Белорусская нива. – 2009. – 7 марта. – С. 2.

8. Калі быць, то – лепшым // Голас Сенненшчыны. – 2006. – 22 крас. – С. 5.

9. Корнеева, И. И «бытовку» сделали рентабельной / И. Корнеева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 16 авг. – С. 2.

10. Лазюк, А. Канкурэнцыя на правінцыяльны манер / А. Лазюк // Звязда. – 2002. – 2 лют. – С. 4.

11. Лазюк, А. Белкаапсаюз: з апорай на мясцовую ўладу і ўласную ініцыятыву / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 27 мая. – С. 1, 5.

12. Ляшук, С. Вкусности по-сенненски / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 11 февр. – С. 8.

13. Ляшук, С. Всё для удобства покупателей / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 8 окт. – С. 15.

14. Ляшук, С. Креативный взгляд на привычное / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 29 июня. – С. 14.

15. Мукамолава, Л. Каравай, каравай, які любіш – выбірай! / Л. Мукамолава // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 9 крас. – С. 1, 4.

16. Пуцята, А. А. Спажыўкааперацыя – твар улады / А. А. Пуцята ; гутарыла Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 16 сак. – С. 4.

17. Спажывецкая кааперацыя: на карысць чалавеку // Голас Сенненшчыны. – 2006. – 15 крас. – С. 2.

18. Яўгенаў, А. Наш адказ Еўраопту / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 30 сак. – С. 3–4.