Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Глыбоцкі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Глыбоцкі раён

 

Сучасная назва Глыбоцкі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1974
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
Галіна харчовая прамысловасць

 

Глыбоцкі хлебазавод быў пабудаваны ў 1974 годзе. Ён будаваўся 2 гады. Праектная магутнасць яго складала 32 тоны хлебабулачных вырабаў у асартыменце і 60 тон жытняга фармавога хлеба.

У 1979 г. прадпрыемства набыло абсталяванне бесперапыннага дзеяння. Паралельна на існуючых плошчах быў абсталяваны кандытарскі цэх і асвоена тэхналогія вытворчасці мучных кандытарскіх вырабаў (пернікі, бісквіты і т. п.).

У 1994 г. на хлебазаводзе быў пабудаваны і ўведзены ў дзеянне склад бястарнага захоўвання мукі адкрытага тыпу ёмістасцю 250 тон.

У 1997 г. завод асвоіў тэхналогію вытворчасці штучнага мёду і яблычнага джэму для патрэб вытворчасці.

У верасні 2001 г. на прадпрыемстве была адрамантавана лінія і асвоена тэхналогія прыгатавання вадкіх заквасак з ужываннем тэрмафільных малочна-кіслых бактэрый, што дазволіла арганізаваць выпуск палепшаных заварных гатункаў хлеба.

У мэтах пашырэння асартыменту выпускаемай прадукцыі ў снежні 2001 года была асвоена тэхналогія вытворчасці макаронных вырабаў і праведзена рэканструкцыя 3-й лініі па выпуску заварных подавых хлябоў і арганізацыя працоўнага месца па выпуску сухарыкаў-грэнак.

На сённяшні дзень хлебазавод абсталяваны пячнымі агрэгатамі ФТЛ-2-81, Г4-ХПФ-12, Мусон-ротар. Хлебазавод забяспечвае вытворчасць хлебабулачных вырабаў (у асартыменце) – 20 тон у суткі, кандытарскіх вырабаў – 0,9 тон у суткі.

Глыбоцкі хлебазавод мае 3 фірменныя магазіны, ларок «Гарачы хлеб» на тэрыторыі хлебазавода, таксама ажыццяўляецца выязны гандаль.

Бліжэйшай прыярытэтнай задачай з'яўляецца павелічэнне выпуску подавых гатункаў хлеба на базе печы Г4-ХПФ-16М, што дазволіць павялічыць аб'ём вытворчасці, палепшыць якасць і павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі.

Галоўнай задачай работы хлебазавода з'яўляецца забеспячэнне патрэб насельніцтва хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі высокай якасці і ў патрэбным асартыменце, а таксама атрыманне неабходных фінансавых рэсурсаў для развіцця і аднаўлення вытворчасці.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Леніна, д. 146.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Музей хлеба / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 3 марта. – С. 5.

2. Жнивень, А. Глубокое: жемчужина в центре Европы / А. Жнивень // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 12 янв. – С. 20.

3. Зінкевіч, А. На хлебазаводзе адкрыўся музей «Дарога хлеба» / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 28 лют. – С. 1, 4.

4. Зінкевіч, А. Самы смачны хлеб Глыбоцкі / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 3 лют. – С. 1, 4–5.

5. Панкрат, А. Хлебом едины / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 17 лістап. – С. 6.

6. Усцінаў, А. Прысмакі ад Глыбоцкага хлебазавода / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 18 ліп. – С. 4.