Глыбоцкі мясакамбінат, ААТ. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 15:22
Сучасная назва | Глыбоцкі мясакамбінат |
Былая назва | Глыбоцкі птушкакамбінат |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 09.08.1944 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://www.glubmk.by/ |
Глыбоцкі мясакамбінат – адно з найбольш моцных перапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Тут створана магутная матэрыяльна-тэхнічная база, сфарміраваны высокакваліфікаваны працоўны калектыў.
Перадгісторыяй Глыбоцкага мясакамбіната з'яўляецца будаўніцтва на тэрыторыі прадпрыемства асобных цагляных будынкаў. Час пабудовы ў асноўным адносіцца да 1928 года. У 1936 годзе тут была ўзведзена прымітыўная бойня для абслугоўвання патрэб жыхароў горада і гандляроў.
З 1939 г. Глыбоцкая бойня стала народным прадпрыемствам. У падпарадкаванні Народнага камісарыята мясамалочнай прамысловасці быў створаны Глыбоцкі мясакамбінат. Ён пачаў функцыянаваць з 9 жніўня 1944 года.
З 1949 г. Глыбоцкі мясакамбінат быў перайменаваны ў Глыбоцкі птушкакамбінат. Выпускалася разнастайная прадукцыя: мяса птушкі, жывёлы, паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы.
У 1954 г. было скончана будаўніцтва адкормачнага цэха, пашырана тэрыторыя камбіната.
У 1955 г. асноўныя работы ўжо былі механізаваны. На тэрыторыі прадпрыемства вялося значнае будаўніцтва, былі пракладзены вадаправод і каналізацыя.
Камбінат пастаянна нарошчваў вытворчыя магутнасці. 1 кастрычніка 1960 г. быў здадзены ў эксплуатацыю забойны цэх па перапрацоўцы птушкі. У пачатку 1961 г. было пачата ўзвядзенне мясатлушчавага цэха.
У 1964 г. Глыбоцкі птушкакамбінат быў перайменаваны ў Глыбоцкі мясакамбінат.
У агульным аб'ёме перапрацоўваемай сыравіны буйная рагатая жывёла і свінні занялі пераважнае месца.
У 1986 г. Глыбоцкі мясакамбінат за дасягнутыя паказчыкі ў працы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», двойчы ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Прадпрыемства пастаянна нарошчвала магутнасці па вытворчасці мясапрадуктаў. У сувязі з гэтым паўстала неабходнасць карэннай рэканструкцыі прадпрыемства. Быў зацверджаны праект рэканструкцыі Глыбоцкага мясакамбіната, што было раўназначна пачатку будаўніцтва новага прадпрыемства.
У 1993 г. быў уведзены ў эксплуатацыю халадзільнік ёмістасцю 2800 тон адначасовага захоўвання мясапрадуктаў, у 1999 г. – мясатлушчавы цэх магутнасцю 75 тон мяса ў змену. Выпуск каўбасных вырабаў склаў 10 тон у змену. Рашэннем Віцебскага аблвыканкама Глыбоцкі мясакамбінат ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі мясакамбінат».
У выніку набыта і ўстаноўлена 22 адзінкі новага абсталявання, што дазволіла павялічыць прадукцыйнасць працы ў 2004 г. на 17 %, 2005 г. – на 20 %, а таксама выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая адказвае сучасным патрабаванням і тэхналогіям.
Нарошчваецца аб'ём перапрацоўкі буйной рагатай жывёлы і свіней.
31 снежня 2004 года да ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат» быў далучаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Галубічы».
На дадзеным этапе Глыбоцкі мясакамбінат – сучаснае прадпрыемства, якое мае шырокія магчымасці вытворчасці і паставак спажыўцам канкурэнтназдольнай мясной прадукцыі высокай якасці. Прадпрыемства – неаднаразовы пераможца Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, у 1986 г. камбінат быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», лаўрэат шматлікіх конкурсаў на лепшую прадукцыю года.
Мясакамбінат пастаянна аднаўляе і пашырае асартымент выпускаемай прадукцыі, якая складае больш за 250 найменняў.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Маскоўская, 81.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Для буренок и не только // Рэспубліка. – 2010. – 28 кастр.– С. 9.
2. Берникович, Д. Сверхзадачи для глубокского локомотива / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 23 янв. – С. 3.
3. Гильнич, Л. Глубокский комбикормовый завод: в ногу со временем / Л. Гильнич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 15 нояб. – С. IV.
4. Дым, Н. Сохранить все до зернышка / Н. Дым // Народная газета. – 2012. – 25 верас. – С. 5.
5. Жыгуноў, А. Людзям хацелася свята, і яны стварылі яго / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 30 снеж. – С. 8.
6. Ляйчонак, А. А. Тэхналогія – гэта закон. А законы трэба выконваць / А. А. Ляйчонак ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 24 студз. – С. 4.
7. Мадэрнізацыя вытворчасці і перспектывы на знешнім рынку // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 лістап. – С. 3.
8. Морхат, М. В. Замкнутый цикл простой арифметики / М. В. Морхат ; беседовала С. Сырицкая // Сельская газета. – 2017. – 25 мая. – С. 1, 6.
9. Сауліч, У. Гэта руплівая Жанна / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2012. – 2 жн. – С. 2.
10. Стаўка на рапс і малако зроблена ў філіяле ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» «За Радзіму» / подгот. В. Саулич // Белорусская нива. – 2013. – 9 авг. – С. 7.
11. Филимонова, Т. Стратегия развития / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2018. – 2 лют. – С. 5.
12. Шчарбакоў, В. М. «І заўтра прадпрыемства будзе жыць і развівацца» / В. М. Шчарбакоў ; гутарыў А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 4 снеж. – С. 4.
13. Щербаков, В. М. Из отстающих – в лидеры / В. М. Щербаков ; беседовал В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2011. – 24 нояб. – С. 23.