Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, УВП. Глыбоцкі раён

 

Сучасная назва УВП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат»
Тып унітарнае вытворчае прадпрыемства
Дата заснавання 1972
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
Галіна харчовая прамысловасць
 Сайт http://www.glmkk.by/

 

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат з'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў у сваёй галіне, упэўнена ўтрымлівае першынство ў захаванні высокай якасці сваёй прадукцыі, абсталяваны высокапрадукцыйным імпартным абсталяваннем. Ён уключае ў сябе такія структурныя падраздзяленні, як цэнтральны камбінат (у яго ўваходзяць кансервавы, натуральнамалочны і алейны цэх), бляшанабаначны цэх, цэх па вытворчасці сухога малака, цэх па вытворчасці сыру ў г. Браслаў, а таксама філіял «Браслаўрыба».

Будаўніцтва камбіната пачалося ў 1966 годзе. Ён запушчаны ў эксплуатацыю з 1 студзеня 1972 года. Да гэтага моманту на прадпрыемстве была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга па вытворчасці згушчанага малака з цукрам, натуральнамалочнай прадукцыі і жывёльнага масла.

З 1 ліпеня 1972 года пачала працу другая чарга па вытворчасці згушчанага малака без цукру.

На працягу ўсёй вытворчай дзейнасці на камбінаце пастаянна нарошчваліся вытворчыя магутнасці, праводзілася тэхнічнае пераўзбраенне.

Для вытворчасці стэрылізаваных малочных кансерваў была ўсталявана шведская лінія «Альфа-Лаваль», а для выпрацоўкі згушчанага малака з цукрам у 70-я і 90-я гг. былі ўсталяваны нямецкія вакуум-апараты «Віганд-8000».

У 1980 г. пабудаваны цэх па вытворчасці заменніка неразведзенага малака, у 1987 г. у строй была ўведзена сушылка «ОСВ-1» айчыннай вытворчасці. З 1996 г. выпрацоўку заменніка неразведзенага малака спынілі і цэх пачаў выпрацоўваць сухое абястлушчанае малако, а таксама перыядычна вырабляліся сухія сумесі для марожанага і з 2004 г. – сухое неразведзенае малако.

Пасля правядзення ў 1992 годзе рэканструкцыі цэха па выпрацоўцы натуральнамалочнай прадукцыі з яго былі вылучаны аддзяленне па выпрацоўцы смятаны і аддзяленне для расфасоўкі прадукцыі ў пакеты.

У кансервавым цэху ў 1998 г. уведзены ў эксплуатацыю тры італьянскія каробказаклеіваючыя машыны.

У верасні 2007 г. зманціравана і ўведзена ў вытворчасць новая італьянская пастэрызацыйна-ахаладжальная ўстаноўка.

На сучасным этапе камбінат спецыялізуецца на вырабе малочных кансерваў, масла, сухога малака, натуральнамалочнай прадукцыі, сыроў цвёрдых сычужных.

Сёння прадпрыемства працягвае павелічэнне вытворчых магутнасцей, пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі і правядзенне актыўных мерапрыемстваў па прасоўванні сваёй гандлёвай маркі як на беларускім, так і на замежных рынках.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Леніна, 131.

 

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат. Фотаздымак з сайта https://glmkk.ibiz.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Эффективные технологии / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 20 окт. – С. 3.

2. Бельская, Н. «Зрабіць правільную банку – цэлая справа» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 7 снеж. – С. 4.

3. Берникович, Д. Ароматные лакомства со знаком качества / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 18 нояб. – С. 14.

4. Берникович, Д. Высокое качество – путь к победе / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 23 дек. – С. 3.

5. Берникович, Д. Лакомый десерт / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 28 февр. – С. 3.

6. Буланова, В. Сыроделие по-браславски, или как работать успешно и прибыльно / В. Буланова // Браслаўская звязда. – 2016. – 19 лістап.– С. 5.

7. Гамм, Э. Новый год как в детстве / Э. Гамм // Віцебскі рабочы. – 2012. – 27 снеж. – С. 10.

8. Голесник, С. Сделано с толком и душой / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2015. – 24 сент. – С. 9.

9. Дулинский, В. Б. «Мы не спорим о вкусах, мы гарантируем качество» / В. Б. Дулинский ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 7 снеж. – С. 2.

10. Жнивень, А. Молочные реки – в сладкие берега / А. Жнивень // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 18 нояб. – С. 11.

11. Зінкевіч, А. Самая смачная ў свеце згушчонка / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 7 снеж. – С. 4.

12. Мадэрнізацыя вытворчасці і перспектывы на знешнім рынку // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 ліст. – С. 3.

13. Панкрат, А. Стратегическое инвестирование / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 30 студз. – С. 1–2.

14. Пашкевіч, Т. Год абяцае быць плённым / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 18 нояб. – С. 10.

15. Прамысловасць // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 14 ліст. – С. 3.

16. Раманчук, С. Ад згушчонкі да біянапіткаў / С. Раманчук // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 1 студз. – С. 2.

17. Садовіч, А. Натуральная прадукцыя, высокая якасць / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 7 снеж. – С. 4.

18. Саулич, В. ОАО «Глубокский молочноконсервный комбинат»: в ногу со временем: энергозатрат меньше – товаров больше! / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2012. – 1 лістап. – С. 10, 15.

19. Сутула, Г. ААТ «Глыбоцкі МКК» – на замежных рынках / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 12 сак. – С. 2.

20. Сытник, И. И вкус, и польза / И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2013. – 6 апр. – С. 11.

21. Юрьева, И. Ни грамма сахара / И. Юрьева // Рэспубліка. – 2012. – 11 ліп. – С. 2.