Новалукомльскі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам». Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 26.11.2019 12:23
- Адноўлена 26.11.2019 14:08
Сучасная назва | філіял Новалукомльскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» |
Былая назва | Новалукомльскі хлебазавод |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1978 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://vhp.by/filial-novolukoml |
Гісторыя Новалукомльскага хлебазавода распачалася 16 кастрычніка 1978 года з выпуску першай прадукцыі.
У 1996 годзе была ўведзена ў строй лінія па вытворчасці пернікаў і печыва. Было засвоена больш за 70 найменняў пернікаў і 40 найменняў печыва, якія карыстаюцца попытам не толькі ў пакупнікоў г. Новалукомля, але і за межамі Віцебскай вобласці. Спецыялістамі прадпрыемства распрацавана больш за 40 рэцэптур на пернікі, печыва і мучныя прысмакі.
З 2005 года пачалася рэканструкцыя прадпрыемства, істотна змяніліся ўмовы вытворчасці.
У цяперашні час асартымент выпускаемых вырабаў складае прыблізна 130 найменняў, у тым ліку 50 хлебабулачных і 80 кандытарскіх вырабаў.
Прадукцыя хлебазавода пастаянна ўдзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, такіх як: «Лепшыя харчовыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Ласунак», «Нацыянальныя традыцыі ў хлебапячэнні».
Прадпрыемства прадстаўлена крамамі «Колас» і «Каравай».
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль, вуліца Заводская, 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунов, Н. Хлеб не только кормит, но и лечит... / Н. Бегунов // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 8 кастр. – С. 2.
2. Новолукомский хлебозавод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 191–192.
3. Телятко, Е. Выбираем любовь и... пряники! / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 22 лют. – С. 5.
4. Торбина, И. Золотые «Грибочки» хлебопеков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 11 апр. – С. 5.
5. Торбина, И. Есть качество. Как обеспечить сбыт? / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 23 снеж. – С. 1.
6. Фёдорова, И. И. Чудо-выпечка – не сказка, если мастера волшебники / И. Фёдорова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 23 лістап. – С. 2.