Лёзненская хлебная база, КУП. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 09.12.2019 12:23
- Адноўлена 09.12.2019 08:58
Сучасная назва | Лёзненская хлебная база |
Тып | камунальнае ўнітарнае прадпрыемства |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт |
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Лёзненская хлебная база» – найбуйнейшая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь па прыёмцы, захоўванні і падпрацоўцы збожжа.
Прадпрыемства здольна захоўваць да 140 тыс. тон збожжавых і зернебабовых культур. Мука, цукар, крупы і іншая прадукцыя ў тары захоўваецца на падземным складзе умяшчальнасцю 4,5 тыс. тон.
Паслугі, якія выконвае прадпрыемства:
– прыём збожжавых, рапсу ад прадпрыемстваў любога рэгіёну Рэспублікі Беларусь і краін СНД для наступнага захоўвання і падпрацоўкі;
– захоўванне. Збожжавыя – у элеватарнай ёмістасці на 140 тыс. тон. Мука, крупы, цукар у мяшках – у падземным складзе на 4,5 тыс. тон;
– сушка збожжавых;
– ачыстка збожжа, рапсу;
– разгрузка, перагрузка. Прадпрыемства мае доступ да чыгуначных і аўтамабільных шляхоў для забеспячэння разгрузкі і перагрузкі крытых вагонаў і збожжавоз са збожжавымі культурамі, мукой, крупамі, цукрам і г. д.;
– лабараторныя паслугі. Вытворча-тэхнічная лабараторыя выконвае фізіка-хімічныя аналізы збожжа, алейнага семя рапсу, кукурузы.
Прадпрыемства паспяхова супрацоўнічае з арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і іншых краін СНД.
У г. п. Лёзна і сельскай мясцовасці працуюць 4 харчовыя крамы «Хлебсэрвіс» з шырокім асартыментам прадуктаў харчавання, кармоў для жывёл, алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Дабрамысленская, д. 36.
ЛІТАРАТУРА
1. Антаньков, В. В. Сюда стекаются хлебные реки / В. В. Антаньков ; беседовала Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 18 жн. – С. 2.
2. Дудкін, Я. Да кандыцый працяглага захоўвання / Я. Дудкін // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 27 лют. – С. 2.
3. Лукьянова, Н. В выигрыше тот, кто ищет новые решения / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2009. – 10 лістап. – С. 3.
4. Ляшук, С. Полные закрома – результат доверия / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 25 сент. – С. 15.
5. Сытник, И. Дорога каждая секунда / И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2011. – 16 авг. – С. 12.
6. Хлебная гавань Витебщины / подгот. М. Плещенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2010. – 19 лістап. – С. 5.
7. Шпаковская, Г. Надежные закрома Лиозно / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 17 нояб. – С. 5.
8. Шпаковская, Г. На хлебном месте: Лиозненская хлебная база принимает зерно из четырех областей страны / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 30 авг. – С. 3.
9. Шпаковская, Г. Стратегия движения вперед / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 25 мая. – С. 4.