Лес, ТАА. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 11.05.2020 12:23
- Адноўлена 11.05.2020 10:38
Сучасная назва | ТАА «Лес» |
Былая назва | малое прадпрыемства «Лес» |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Дата заснавання | 1990 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://ooo-les.by |
Адно з першых прыватных прадпрыемстваў Ушаччыны – ТАА «Лес» – у 2020 годзе будзе адзначаць сваё 30-годдзе. Гісторыя малога прадпрыемства пачынаецца з 22 жніўня 1990 года, калі было заснавана таварыства пад назвай «Лес». Паўплывала на выбар назвы не толькі сыравіна, з якой збіраліся працаваць, а яшчэ і тое, што адным з акцыянераў на той час быў Ушацкі лясгас. А таксама станкабудаўнічае маскоўскае прадпрыемства «Чырвоны пралетарый». Яны былі пастаўшчыкамі абсталявання, якое ў дадатак да капіталу заснавальнікаў дало старт невялікаму прадпрыемству. На яго базе ў 1992 годзе было зарэгістравана таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лес». Яно стала першым ў краіне, хто распачаў выпуск журавін у цукры, дзякуючы лініі маладых навукоўцаў. Рэнтабельнасць тады ў разы перавышала затраты. Менавіта гэта паспрыяла, каб выкупіць зямлю, пабудаваць вялікае памяшканне, набыць дадатковае абсталяванне. Выпуск журавін у цукры працягваўся нядоўга. Іншай «салодкай» прадукцыі ў гандлёвай сетцы стала значна больш, а тэрмін захоўвання журавін у цукры непрацяглы – 22 дні. І прадпрыемства «Лес» было вымушана перапрафілявацца на ягадныя прыпасы, тэрмін захоўвання і рынак збыту якіх значна большы. Для гэтага былі ўсе ўмовы: уласныя вытворчыя плошчы, сучаснае тэхналагічнае абсталяванне.
Асноўным напрамкам дзейнасці ТАА з'яўляецца вытворчасць прыпасаў садавінна-ягадных натуральных выпрацаваных па СТБ 416 і дражэ «Журавіны ў цукры». Прыпасы садавінна-ягадныя ўяўляюць аднастайную працёртую масу, ужываюцца ў кандытарскай прамысловасці, камбінатах грамадскага харчавання, дашкольнага і школьнага харчавання, санаторыях і лячэбных установах, для вырабу вітамінізаваных напояў, кісялёў, морсаў, марожанага. Уся прадукцыя вырабляецца з выкарыстаннем натуральнай сыравіны, таму валодае ўнікальнымі смакавымі якасцямі, харчовай і біялагічнай каштоўнасцю.
ТАА «Лес» супрацоўнічае з буйной гандлёвай сеткай «Бакалея», а таксама з харчовымі камбінатамі, напрыклад, такімі як «Спартак». Па розных кутках Беларусі штогод разыходзіцца звыш 170 тон ягаднага пюрэ. Міжнародныя дэкларацыі на чатыры віды ягаднага пюрэ даюць магчымасць распаўсюджваць тавар па ўсёй зоне Мытнага саюза.
Другім напрамкам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць і рэалізацыя піламатэрыялаў (брус; дошкі і інш.). Вырабляюцца піламатэрыялы з сухой драўніны; невялікія партыі, таму што асноўны кліент – прыватнік.
Зараз сярод паслуг дрэваапрацоўкі ТАА «Лес»: выраб дошкі для падлогі, выраб вагонкі, штыкетніка для плота з драўніны іглічных парод; паслугі па распілоўцы драўніны.
Адрас: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы, вуліца Савецкая, д. 76.
ЛІТАРАТУРА
1. Караленка, В. На грэбні журавінай хвалі, ці Чвэрцьстагоддзя «Леса» / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 3 снеж. – С. 5.
2. Пастернак, Т. Витаминные припасы из Ушач / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 5 окт. – С. 4.
3. Телятко, Е. Витамины для страны / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 3 нояб. – С. 3.
4. Шпаковская, Г. «Лес» проверен временем / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 13 февр. – С. 5.