Славянскі прадукт, ВУП. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 26.05.2020 12:23
- Адноўлена 26.05.2020 09:28
Сучасная назва | Славянскі прадукт |
Тып | вытворчае ўнітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 2003 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Славянскі прадукт» спецыялізуецца на вытворчасці і продажы алкагольнай (гарэлка) прадукцыі.
Прадпрыемства заснавана 3 лютага 2003 года ў г. п. Шуміліна. Выпуск гарэлкі пачаўся ў снежні 2003 года.
У 2006 годзе на прадпрыемстве сертыфікавана сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2001, у 2009 годзе – у адпаведнасці з СТБ ISO 9001-2009. У 2014 годзе ўкаранена сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспекі і крытычных кантрольных кропак (НАССР).
Вытворчасць знаходзіцца ў г. п. Шуміліна, у кожным абласным цэнтры Рэспублікі Беларусь працуюць спецыялісты па продажы прадукцыі.
Вытворчая магутнасць завода – 350 тыс. дал гарэлкі ў год. У вытворчасці часта выкарыстоўваецца натуральная сыравіна – арэхі, ягады, сокі, травы. Вада паступае з артэзіянскай свідравіны глыбінёй 120 м, валодае ўнікальнай уласцівасцю.
На тэрыторыі завода знаходзіцца спіртасховішча, купажны цэх, цэх разліву, склад, чыгуначная эстакада.
Гарэлка «Славянскага прадукта» адзначана больш чым 30 разнастайнымі ўзнагародамі. Гэта адзін з буйнейшых экспарцёраў Шумілінскага раёна, яго прадукцыю добра ведаюць у розных краінах свету. «Славянскі прадукт» актыўна пастаўляе сваю прадукцыю ва Украіну, Германію, Латвію, Літву, Расію, Канаду, Кітай і іншыя краіны.
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Паўночная, 22.
ЛІТАРАТУРА
1. Пастернак, Т. К празднику – «Славянский продукт» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 20 лістап. – С. 6.
2. Чарнамазаў, В. Льецца «Славянскае золата» / В. Чарнамазаў ; гутарыла А. Пятрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 14 нояб. – С. 10.
СПАСЫЛКІ