Вытворчы цэх ААТ «Малако». Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 26.05.2020 12:23
- Адноўлена 26.05.2020 09:34
Сучасная назва | вытворчы цэх ААТ «Малако» |
Былая назва | Шумілінскі сыраробны завод |
Дата заснавання | 1975 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Традыцыі прамысловага сыраробства на Шуміліншчыне з'явіліся яшчэ задоўга да 1975 года, калі ў райцэнтры быў пабудаваны Шумілінскі сыраробны завод. Да гэтага часу невялічкі завод працаваў толькі ў в. Лескавічы.
У 70-я гады Шумілінскі завод складаўся з некалькіх цэхаў: сыраробнага, цэха па выспяванні сыроў, цэха па вытворчасці сметанковага масла і цэха па вытворчасці малочнага цукру. На прадпрыемстве працавала каля сотні чалавек. Першым дырэктарам быў Цыркуноў Міхась Пракопавіч.
Першым сырам, які пачалі вырабляць, быў «Галандскі». Затым з'явіліся сыры: «Літоўскі», «Расійскі», «Манастырскі», «Белая Русь», «Малдаўскі», «Адыгейскі», «Нарач», «Сулугуні», «Белавежскі». Была наладжана фасоўка цэльнамалочнай і кісламалочнай прадукцыі, асвоена вытворчасць некалькіх відаў сметанковага масла, пачала ажыццяўляцца яго фасоўка ў фольгу.
У чэрвені 2005 года адбылася рэарганізацыя прадпрыемства, і ААТ «Шумілінскія сыры» было далучана да віцебскага ААТ «Малако» і пераўтворана ў філіял.
У снежні 2005 года ўкаранілі і сертыфікавалі сістэму кіравання якасцю ў адпаведнасці з нацыянальным стандартам.
У 2007 годзе на прадпрыемстве прайшла мадэрнізацыя вытворчай базы. Была ўстаноўлена сучасная аўстрыйская лінія, здольная перапрацоўваць 100 тон малака і выпускаць больш за 8 тон сыру за суткі. Новая лінія дазволіла палепшыць якасць прадукцыі і звесці ручную працу да мінімуму.
Летам 2008 года была праведзена рэканструкцыя прыёмна-апаратнага цэха з поўнай заменай тэхналагічнага абсталявання.
У пачатку 2009 года былі пераабсталяваны ўсе бытавыя памяшканні, пабудаваны санпрапускнік.
З 2011 года пачала працаваць новая ўстаноўка мікрафільтрацыі для ачысткі расолу.
У 2011 годзе ў Шумілінскім вытворчым цэху ААТ «Малако» была ўведзена сістэма менеджменту якасці і сістэма менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы даюць магчымасць спажыўцам атрымліваць якасную і натуральную прадукцыю.
Больш за 20 відаў сыроў, што вырабляюцца ў вытворчым цэху, карыстаюцца попытам не толькі ў гандлёвых кропках нашай рэспублікі, але і за мяжой. Прадукцыя шумілінскіх сыраробаў была высока ацэнена на Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання «Прадэкспа-2017» у Маскве. У намінацыі «Лепшы інавацыйны прадукт» сыр «Пармезан дэлюкс» атрымаў дыплом I ступені, сыр «Гауда-гранд» – бронзавы медаль у намінацыі «Лепшы прадукт года».
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Мясаедава, 3.
ЛІТАРАТУРА
1. Березюк, Е. Все о качестве и вкусе знают на Шумилинском филиале витебского предприятия ОАО «Молоко» / Е. Березюк // Рэспубліка. – 2008. – 12 снеж. – С. 2.
2. Волкова, Л. Как сыр в масле катается / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 15 нояб. – С. 2.
3. Зайцава, Л. З гісторыі Шумілінскага сырзавода / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 28 студз. – С. 3.
4. Зайцава, Л. Пра гісторыю прадпрыемства і «сырныя» справы / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 1 снеж. – С. 4.
5. Зайцава, Л. Смак шумілінскіх сыроў / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 25 лістап. – С. 3.
6. Зайцава, Л. Сузор'е смакаў шумілінскіх сыроў / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 10 снеж. – С. 3.
7. Зайцава, Л. У Шумілінскіх сыроў ёсць будучыня / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 28 лют. – С. 2.
8. Зайцава, Л. Шумілінскія сыры па італьянскай тэхналогіі / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 14 жн. – С. 3.
9. Зайцева, Л. Сыр плача – майстар скача / Л. Зайцева // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 18 крас. – С. 4.
10. Кісялёва, Л. Палову нашага сыру купляе Расія / Л. Кісялёва // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 1 ліп. – С. 5.
11. Сыры бывают разные – желтые, зеленые, красные / подгот.: Л. Ивченко, Е. Алимова // Витебские вести. – 2018. – 21 апр. – С. 9.